перече́рчиваться страд.

1. чарці́цца, рысава́цца;

2. перачэ́рчвацца, перарысо́ўвацца; см. перече́рчивать.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

парысава́цца, ‑суюся, ‑суешся, ‑суецца; зак.

Разм. Рысавацца некаторы час; пакакетнічаць. Настасся была красуня — чарнабровая, са смуглым тварам, быстрымі карымі вачыма, яна ведала сабе цану і любіла парысавацца. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

срисо́вываться страд.

1. зрысо́ўвацца; змалёўвацца;

2. рысава́цца; малява́цца;

3. спі́свацца, апі́свацца; см. срисо́вывать.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

каке́тнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Імкнуцца сваімі паводзінамі, манерамі спадабацца, звярнуць на сябе ўвагу. Какетнічаць з мужчынамі.

2. перан.; чым. Рысавацца, выстаўляць напаказ што‑н. як сваю асаблівую перавагу. Какетнічаць сваёй аб’ектыўнасцю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

браві́раваць

(фр. braver)

пагарджаць чым-н. дзеля паказной храбрасці, рысавацца, выхваляцца сваёй сілай, спрытам і г.д.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пазі́раваць

(рус. позировать, ад фр. poser)

1) быць натурай для фатографа або мастака;

2) перан. прымаць позу, рысавацца.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

выстаўля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Незак. да выставіцца (у 1 знач.).

2. перан. Разм. Паводзінамі імкнуцца выклікаць цікавасць да сябе; рысавацца, выхваляцца. Настаўніца Грабёнскай школы злосна шыкала, слухаючы, як экзаменаваў Лабановіч сваіх вучняў і сінела: «Вось як выстаўляецца! Хоча паказацца!». Колас.

3. Зал. да выстаўляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

драпірава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руеццца; незак.

1. што, чым. Надзяваць, накідваць на сябе што‑н. так, каб яно ляжала прыгожымі складкамі. Драпіравацца ў плашч. // перан. Рысавацца, прымаць эфектныя позы.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Мець уласцівасць збірацца ў складкі (пра тканіну, шторы і пад.).

3. Зал. да драпіраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фат, ‑а, М фаце, м.

1. Самаздаволены франт, фарсун, які любіць рысавацца, пазіраваць; пусты, пошлы чалавек. Чужы грамадству мот і фат, Уцех жыццёвых знаўца — Ну што яму там да брыгад Камуністычнай працы. Звонак.

2. Уст. Роля палюбоўніка-пазёра ў тэатральнай п’есе, а таксама акцёр, які іграе гэтую ролю.

[Фр. fat ад лац. fatuus — дурны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазі́раваць

(фр. poser)

1) быць натурай для фатографа або мастака;

2) перан. прымаць позу 2, рысавацца.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)