дайгра́цца і даігра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Легкадумнымі паводзінамі давесці сябе да якіх‑н. непрыемных вынікаў. Нервы не вытрымліваюць, бацька ціха плача: — А ну цябе к чорту, даіграўся, герой, цьфу! Як цяпер людзям у вочы глянуць?! Рызыкант. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

sportsman

[ˈspɔrtsmən]

n., pl. -men

1) ама́тар спо́рту (паляўні́чы, рыба́к)

2) спартовец -ўца, спартсмэ́н -а m.

3) рызыка́нтm.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

смяльчак, адважны, храбрэц, герой; смяляка, зух, хват, рызыкант (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)