zúschütten vt засы́паць;

éinen Flúßarm ~ перакры́ць рука́ў ракі́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

стары́к, ‑а, м.

Абл. Старыца. [Маёр:] — А тое, капітан, што гэты старык — рукаў вялікай ракі, мабыць, нават той самай ракі, да якой вы і хочаце прарвацца. Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

creek [kri:k] n.

1. невялі́кі залі́ў/невялі́кая бу́хта; ву́сце ракі́; рука́ў ракі́

2. AmE рачу́лка, руча́й

♦

up the creek (without a paddle) у кло́паце, у бядзе́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

прато́ка, -і, ДМ -то́цы, мн. -і, -то́к, ж.

1. Бакавое адгалінаванае рэчышча, а таксама рукаў ракі, які злучае два вадаёмы.

Возера злучаецца з ракой пратокай.

2. Вузкая злучальная поласць, канал (спец.).

Жоўцевая п.

|| прым. прато́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адгалінава́цца сов.

1. ответви́ться;

рука́ў ракі́ ~ва́ўся ад рэ́чышча — рука́в реки́ ответви́лся от ру́сла;

2. (выделиться) отпочкова́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

branch​1 [brɑ:ntʃ] n.

1. галі́на, галі́нка, сук

2. галіна́ (навукі, прамысловасці)

3. філія́л, аддзяле́нне (банка, арганізацыі)

4. дэпарта́мент; аддзе́л

5. рука́ў (ракі); адгалінава́нне (дарогі)

6. лі́нія (радаводу)

7. гру́па (моў)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

замы́ць, ‑мыю, ‑мыеш, ‑мые; зак., што.

1. Адмыць пляму, не мыючы ўсю адзежыну. Зажыць рукаў.

2. Сапсаваць, няўмела ці занадта часта мыючы. Замыць сукенку.

3. Змыць няроўнасці на пяску, зямлі і пад. (пра цякучыя воды). Гэткі дождж — любы след замые! Савіцкі. // Занесці пяском, жвірам вусце ракі, які‑н. прадмет на дне ракі. / у безас. ужыв. Камень замыла пяском.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПЕРАНО́СНАЕ ЗНАЧЭ́ННЕ СЛО́ВА,

вытворнае або другаснае значэнне, якое слова набывае ў працэсе яго моўнага ўжывання. У адрозненне ад прамога значэння П.з.с. заўсёды матываванае. Перанос значэнняў адбываецца на аснове пэўных кантэкстуальных ці асацыятыўных сувязей, якія ўзнікаюць паміж асобнымі прадметамі ці з’явамі рэчаіснасці («крыло птушкі» — «крыло самалёта», «акно хаты» — «акно ў прыроду», «лясная дарога» — «дарога да бацькоў»). Гэтыя сувязі могуць абумоўлівацца падабенствам прадметаў паводле іх вонкавай формы, колеру, месцазнаходжання ці размяшчэння ў прасторы, характару руху, функцыі ці прызначэння («нос лодкі», «свінцовыя хмары», «падэшва гары», «рукаў ракі», «галава калоны», «гняздо слоў», «дворнікі аўтамабіля»); тоеснасці прадметаў па якіх-н. знешніх ці ўнутр. праяўленнях, дзеяннях, адносінах ці адчуваннях («лагодны ветрык», «цёплае пачуццё», «кіслая ўсмешка», «шэпча лес», «дыхае зямля», «спіць рака», «дрэмле поле»); суаднесенасці прадметаў ці асоб па месцы і родзе заняткаў, па якіх-н. найб. характэрных для іх адметнасцях («уважлівая аўдыторыя», «здольны клас»). П.з.с. звязаны з асн. значэннем адносінамі метафарычнай ці метанімічнай залежнасці, суаднесенасцю назваў цэлага і яго частак (гл. Метафара, Метанімія, Сінекдаха).

А.​І.​Наркевіч.

т. 12, с. 283

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ато́ка ’рукаў ракі’ (Касп., Яшкін), ’востраў’ (Яшкін. дыс.), ст.-бел. отокъ ’тс’. Рус. дыял. ото́к ’тс’, ото́ка ’нізіна; сажалка’, польск. otok ’востраў’ (Нітшэ, 198, 298), ст.-польск. otok ’рака’, ’луг, абкружаны вадой’, otoka ’частка лесу з пасекай’. Серб.-харв. о̏ток ’востраў’, о̏тока ’рукаў ракі’ (Шутц, Geogr., 69, 71, 80), балг. дыял. оток ’ручай’ (ZfslPh, 9, 37), славен. otòk ’востраў’. Ст.-слав. отокъ ’тс’, ст.-рус. отокъ ’востраў’, ’мыс’, ’край’. Абодва сучасныя беларускія значэнні да праслав. *tek‑/tok‑, але ў значэнні ’рукаў ракі’, відаць, з прэфіксам otъ‑ (*ototok‑a), а ў значэнні востраў з прэфіксам o(b)‑, у першым выпадку — ’тое, што адцякае’ (параўн. пратока, прытока), а ў другім — ’тое, што абкружае’ (параўн. атачыць). Думка Блесэ, SB, V, 8, пра запазычанне з балтыйскай гэтага слова (параўн. літ. дыял. ãttaka(s), лат. attaka ’рукаў ракі, востраў’) выклікае абгрунтаваныя сумненні Урбуціса, Baltistica, V (1), 1969, 48; улічваючы пашырэнне славянскіх слоў, тут хутчэй балтыйскае запазычанне з беларускай. Мартынаў (SlW, 61–62) лічыць, што абодва значэнні атока вынікалі на аднолькавай фармальнай базе: *o(b)‑tok‑a, толькі ў адным выпадку гэтым словам абазначалася ’тое, што абцякае’, а ў другім — ’тое, вакол чаго абцякае’ (тое, што абцякаецца). Ён таксама лічыць, што бел.-серб.-харв. ізалекса дазваляе лічыць праслав. otokъ абазначэннем рачнога вострава ў процілегласць да *ostrovъ ’востраў наогул’ (параўн., аднак, у Бярынды: отокъ морскій: отнога, лиман, або островъ, выспа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рука́в

1. в разн. знач. рука́ў, -кава́ м.;

пла́тье с дли́нными рукава́ми суке́нка з до́ўгімі рукава́мі;

рука́в реки́ геогр. рука́ў ракі́;

2. (пожарный) рука́ў, -кава́ м.; разг. кі́шка, -кі ж.;

◊

рабо́тать спустя́ рукава́ працава́ць як мо́крае гары́ць; рабі́ць як не сваі́мі рука́мі;

приня́ться за де́ло, засучи́в рукава́ узя́цца за рабо́ту, закаса́ўшы рукавы́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)