2.перан. Вызваліць ад чаго-н. непатрэбнага, лішняга, ад дадатковай нагрузкі (разм.).
Р. школьную праграму.
|| незак.разгружа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз.разгру́зка, -і, ДМ -зцы, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
АЗГІ́НАВІЧЫ,
вёска ў Беларусі, у Слонімскім р-не Гродзенскай вобл., каля вытокаў р. Була. Цэнтр сельсавета і калгаса імя Леніна. За 12 км на Пд З ад Слоніма, 180 км ад Гродна, 15 км ад чыг. ст. Слонім, на шашы Слонім—Ружаны. 84 ж., 42 двары (1994). Каля вёскі селішча 1-га тыс.н.э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗІНО́ВІЧЫ,
вёска ў Пружанскім р-не Брэсцкай вобл., на р. Зальвянка, на аўтадарозе Ваўкавыск — г.п.Ружаны. Цэнтр Зеляневіцкага с/с і калгаса. За 59 км на ПнУ ад г. Пружаны, 144 км ад Брэста, 37 км ад чыг. ст. Ваўкавыск. 247 ж., 110 двароў (1997). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КВАСЕ́ВІЧЫ,
вёска ў Івацэвіцкім р-не Брэсцкай вобл., каля аўтадарогі Івацэвічы — Ружаны. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 21 км на З ад горада і чыг. ст. Івацэвічы, 147 км ад Брэста. 680 ж., 290 двароў (1998). Пухапер’евая ф-ка. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУЖА́НСКІ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1940—62. Утвораны 15.1.1940 у Брэсцкай вобл.Цэнтр. — г.п.Ружаны. 12.10.1940 падзелены на 13 сельсаветаў. 8.1.1954 раён перададзены ў склад Гродзенскай вобл., 19.6.1954 зноў у Брэсцкай вобл. 25.12.1962 раён скасаваны, большая частка яго тэрыторыі перададзена ў Пружанскі раён, Дабрасельскі і Славаціцкі с/с — у Ваўкавыскі раён Гродзенскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРАКО́ЎСКІ Кароль Юзаф
(каля 1750—1817),
адзін з кіраўнікоў паўстання 1794 у Польшчы, на Беларусі і ў Літве, генерал. Вучыўся ў Варшаве ў корпусе кадэтаў. Быў вядомы. як здольны вайсковы інжынер і артылерыст. У ліп.—жн. 1794 на чале 4-тысячнага корпуса прайшоў рэйдам ад мяст. Высокае (праз Шарашова, Пружаны, Ружаны) да Слоніма. Удзельнік Крупчыцкага бою 1794 і бою пад Брэстам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПСІ́ДА, абсіда
[ад грэч. hapsis (hapsidos) скляпенне],
канструкцыйна самастойная частка культавага збудавання; выступ будынка (прамавугольны, шматвугольны, паўкруглы ў плане), які перакрыты паўкупалам ці самкнутым скляпеннем. Упершыню з’явілася ў стараж.-рымскіх базіліках, адкуль перайшла ў хрысціянскія храмы. У апсідзе размяшчаюцца алтар, клір, месца для вышэйшых духоўных і свецкіх асоб, культавыя рэліквіі і г.д. У каталіцкіх храмах дапаўнялася прэсбітэрыем.
Апсіда Троіцкага касцёла ў г.п.Ружаны Пружанскага раёна Брэсцкай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАЛІ́Н,
вёска ў Зэльвенсюм р-не Гродзенскай вобл., на беразе Зэльвенскага вадасх., на аўтадарозе Зэльва — Ружаны. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на ПдУ ад гар пасёлка і 13 км ад чыг. ст. Зэльва, 140 км ад Гродна. 330 ж., 135 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖЭ́ВІЧЫ,
вёска ў Слонімскім р-не Гродзенскай вобл., каля р. Грыўда, на аўтадарозе Слонім—Ружаны. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 24 км на ПдЗ ад г. Слонім, 172 км ад Гродна, 15 км ад чыг. ст. Азярніца. 659 ж., 271 двор (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, Дом быту, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік архітэктуры — царква Раства Багародзіцы (19 ст.).