раўнава́га

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. раўнава́га
Р. раўнава́гі
Д. раўнава́зе
В. раўнава́гу
Т. раўнава́гай
раўнава́гаю
М. раўнава́зе

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

imbalance [ɪmˈbæləns] n. адсу́тнасць раўнава́гі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

гідраста́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Раздзел гідрамеханікі, у якім вывучаюцца законы раўнавагі вадкасцей, а таксама законы раўнавагі апушчаных у іх цел.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ура́злівы, -ая, -ае.

Здольны жыва адчуваць, успрымаць што-н.; такі, якога лёгка вывесці з раўнавагі.

У. чалавек.

Уразлівае сэрца.

|| наз. ура́злівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэстабіліза́цыя, ‑і, ж.

Парушэнне раўнавагі, стварэнне няўстойлівага становішча.

[Ад лац. de... — адмена і stabilis — устойлівы, пастаянны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гідра́ўліка, -і, ДМ -ліцы, ж.

Навука аб законах раўнавагі і руху вадкасцей і аб спосабах практычнага прымянення гэтых законаў.

|| прым. гідраўлі́чны, -ая, -ае.

Г. прэс.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неўраўнава́жанасць, ‑і, ж.

Уласцівасць неўраўнаважанага; адсутнасць душэўнай раўнавагі. Неўраўнаважанасць характару.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вестыбуля́рны, -ая, -ае.

У выразе: вестыбулярны апарат (спец.) — орган у хрыбетных жывёлін і чалавека, які з’яўляецца часткай унутранага вуха і служыць для каардынацыі рухаў і захавання раўнавагі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

unbalance [ʌnˈbæləns] v.

1. паруша́ць раўнава́гу, выво́дзіць з раўнава́гі

2. разбалансо́ўваць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Атаксія, гл. Раўнавагі парушэнне

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)