га́лечнік, ‑у, м.
Горная парода, якая складаецца з рачной або марской галькі. Дно возера цвёрдае, укладзенае пераважна пяском, гравіем і галечнікам. «Беларусь».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГІДРАГРАФІ́ЧНАЯ СЕ́ТКА,
сукупнасць вадацёкаў і вадаёмаў пэўнай тэрыторыі ці ўсёй сушы. Характарызуецца гушчынёй рачной сеткі (даўж. рачной сеткі на 1 км² плошчы), азёрнасцю і забалочанасцю (адносіны плошчы люстра азёр або паверхні балот да плошчы басейна ў працэнтах). Асаблівасці гідраграфічнай сеткі абумоўлены фіз.-геагр. ўмовамі: кліматам, рэльефам, геал. будовай і інш. На Беларусі гідраграфічную сетку складаюць 20,8 тыс. рэк і ручаёў агульнай даўж. 90,6 тыс. км, 11 тыс. азёр, 145 вадасховішчаў, 1600 сажалак, 7 тыс. балот. Сярэдняя гушчыня рачной сеткі 0,48 км/км², адкрытай асушальнай сеткі 0,75 км/км², азёрнасць каля 1,2%, забалочанасць 12,2%.
А.А.Макарэвіч.
т. 5, с. 223
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
по́йма, ‑ы, ж.
Частка рачной даліны, якая затапляецца вадой у час разліву. У поймах пачынае зелянець трава і лаза, спрабуюць галасы жабы. Лупсякоў. Пойма ў.. [Прыпяці] шырокая, балоцістая.., з паплавамі і драбналессем. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
во́лак, ‑у, м.
1. Шлях на водападзеле, па якім у даўнія часы перацягвалі волакам лодкі з грузам з адной рачной сістэмы ў другую.
2. Сетка ў выглядзе мяшка з прымацаванымі да яе двума шастамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
та́львег
(ням. Talweg, ад Tal = даліна + Weg = дарога)
лінія, якая злучае найбольш нізкія ўчасткі дна рачной даліны, яра, рова.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
заро́г Від рачной затокі (Стол.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
адхлы́н Сцёк, адыход, адкатванне назад рачной хвалі (Слаўг.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
БАКАВА́Я ЭРО́ЗІЯ,
падмыванне водным патокам схілаў рачной даліны, якое выклікае адступанне берагоў, расшырэнне даліны і міграцыю рэчышча ракі з утварэннем меандраў. Адбываецца адначасова з глыбіннай, звычайна пераважае тады, калі базіс эрозіі высокі, профіль ракі выраўноўваецца, набліжаецца да профілю раўнавагі. На тэр. Беларусі бакавая эрозія найбольш уласціва рэкам басейнаў Прыпяці, Дняпра і вярхоўям Нёмана (гл. таксама Эрозія).
т. 2, с. 228
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́ЛЬСАН (Nelson),
рака ў Канадзе. Даўж. 640 км, пл. басейна 1072 тыс. км². Выцякае з воз. Вініпег, працякае цераз шэраг азёр, утварае парогі, упадае ў Гудзонаў заліў. Ажыццяўляе сцёк азёрна-рачной сістэмы Боу—Саскачэван—Нельсан. Сярэдні гадавы расход вады каля 2700 m3/с. Ледастаў ад ліст. да мая. На Н. — вадасх. Вініпег. Суднаходная ў ніжнім цячэнні.
т. 11, с. 281
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯВО́ЛЬНІЦКАЯ (Slave River),
рака ў цэнтр. частцы Канады, у азёрна-рачной сістэме р. Макензі. Даўж. 415 км, пл. басейна каля 606 тыс. км². Пачынаецца з воз. Атабаска, цячэ па шырокай забалочанай даліне, упадае ў воз. Вял. Нявольніцкае. Гал. прыток — р. Піс-Рывер. Сярэдні гадавы расход вады каля 3300 м³/с. Ледастаў ад кастр.—ліст. да мая—чэрвеня. Суднаходная.
т. 11, с. 405
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)