пахі́тваць
‘рабіць лёгкія рухі чым-небудзь (пахітваць галавой); ківаючы, рабіць што-небудзь хісткім, расхістваць; калыхаць, гушкаць каго-небудзь’
дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
пахі́тваю |
пахі́тваем |
| 2-я ас. |
пахі́тваеш |
пахі́тваеце |
| 3-я ас. |
пахі́твае |
пахі́тваюць |
| Прошлы час |
| м. |
пахі́тваў |
пахі́твалі |
| ж. |
пахі́твала |
| н. |
пахі́твала |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
пахі́твай |
пахі́твайце |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
пахі́тваючы |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
rozprzęgać
незак.
1. распрагаць;
2. перан. разладжваць; расслабляць; расхістваць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
разба́лтыватьI несов.
1. (размешивать) разбо́ўтваць, разме́шваць;
2. (ослаблять, расшатывать) расхі́стваць; расхля́бваць; см. разболта́тьI.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
расхі́ствацца несов.
1. расша́тываться;
2. перен. расша́тываться; ослабева́ть;
1, 2 см. расхіста́цца;
3. страд. расша́тываться, ослабля́ться; см. расхі́стваць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
раска́чивать несов.
1. (качели, маятник) гайда́ць, разго́йдваць, калыха́ць, раскалы́хваць, гу́шкаць, разгу́шкваць;
2. (расшатывать) хіста́ць, расхі́стваць, калыва́ць, ківа́ць;
3. разг., перен. развару́шваць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
хіта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм.
1. Рабіць лёгкія рухі чым‑н. (звычайна галавой). Незнаёмец, трохі збянтэжаны, стаяў, шырока расставіўшы ногі, у баку ад дзвярэй і, усміхаючыся, хітаў, хітаў галавою. Сачанка. / Пра жывёл. Конь спацелы натужна Галавою хітае... Век загонамі кружым — І не знаем вяртання. Зуёнак. Сядзіць касы на лініі і вушкамі хітае. Масарэнка.
2. што. Ківаючы, рабіць хісткім, расхістваць. [Андрэй і Лаўрэн] браліся за корч, выварочвалі яго з кучы, хіталі туды-сюды, правяраючы, ці не чапляецца за што, разгушквалі і кідалі за плот. Кудравец.
3. каго. Калыхаць, гушкаць (дзіця). [Пелюхава жонка] павярнулася, падалася.., хітаючы дзіця на тоўстых руках, у суседнюю бакоўку. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хіста́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. каго-што. Прыводзіць у хістальны рух; ківаць з боку ў бок. Парывісты моцны вецер хістаў і згінаў вяршаліны дрэў, шкуматаў густую лістоту. Бяганская. Хістае вецер спелае палессе, І хваля хвалю гоніць — не кране. Тарас. // безас. Кідаць з боку ў бок (пры хваробе, стомленасці і пад.). Ад стомы яе [Надзю] хістала, шумела ў галаве, натруджаныя пальцы зводзіла сутарга. Бураўкін. Ледзь дачакалася [Ніна] раніцы. Трэба ісці на работу, а галава як волавам налітая, хістае ў бакі. Лобан. // Ківаючы, рабіць хісткім; расхістваць. Маладая дужая рука хістала крыж. Пташнікаў.
2. чым. Рабіць хістальныя рухі чым‑н. На голых, спаленых дзялянках Хвоі хістаюць задымленым веццем. Куляшоў. Бор наш сумнай хістаў галавой. Броўка.
3. перан.; што. Рабіць няўстойлівым; падрываць. Хістаць аўтарытэт. □ Моладзь несла вялікія страты заўжды — Ад асілкаў з далёкіх паданняў, былін, Што мячом і шчытом нашых продкаў былі, Да паўстанцаў, што трон самаўладдзя хісталі І свой лёс — на падбрэхічаў лёс не змянялі. Грачанікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)