ВАЛЧО́К (Яўген Зіноўевіч) (н. 14.2.1940, г.п. Смілавічы Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл.),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1989), праф. (1991). Скончыў Растоўскі-на-Доне пед.ін-т (1964). З 1970 у Бел.эканам. ун-це. Даследуе праблемы навук.-тэхн. дзейнасці і яе сац. вынікі. Аўтар дапаможніка для студэнтаў («Філасофія». 2 выд., 1995).
Тв.:
Познавательное действие // Социальное действие. Мн., 1980;
НТР: Становление, сущность, развитие. Мн., 1987;
Производительная сила знания // Социальная сила знания. Мн., 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ШЧАНКА (Міхаіл Васілевіч) (н. 13.12.1940, г. Мікалаеў, Украіна),
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі. Д-рбіял.н. (1985), праф. (1986). Скончыў Растоўскі-на-Доне ун-т (1967). З 1980 у Магілёўскім ун-це (заг. кафедры, у 1986—98 прарэктар). Навук. працы па ўзроставай фізіялогіі, фізіялогіі стрававання.
Тв.:
Основные физиологические термины и понятия: (Рус.-бел. эквивалент). Могилев, 1996 (разам з М.А.Аўласевічам);
Основы физиологии нервной системы. Могилев, 1998 (разам з М.В.Акулічам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМАДУ́РАЎ (Пётр Сямёнавіч) (10.7.1908, г. Пяцігорск Стаўрапольскага краю, Расія — 26.1.1985),
бел. геолаг і петрограф. Д-ргеагр.н. (1964), праф. (1966). Скончыў Растоўскіун-т (1937). У 1958—69 у Бел.НДІ глебазнаўства і аграхіміі. Навук. працы па лёсавых і лёсападобных пародах і глебах Беларусі і Украіны.
Тв.:
У кн.: Почвообразующие породы и их роль в формировании почв БССР. Мн., 1962;
Палево-подзолистые почвы Белоруссии // Свойства почв и их плодородие. Мн., 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗВЯРО́ВІЧ (Эдмунд Іванавіч) (н. 30.12.1936, станіца Нова-Уладзіміраўская Краснадарскага краю, Расія),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1973), праф. (1977). Скончыў Растоўскіун-т (1960). З 1975 у БДУ. Навук. працы па сінгулярных інтэгральных ураўненнях, тапалогіі паверхняў, тэорыі пругкасці і электрадынаміцы. Пабудаваў тэорыю краявых задач для аналіт. функцый на рыманавых паверхнях. Рашыў у найб. агульнай пастаноўцы ўсе асн. двухэлементныя краявыя задачы.
Тв.:
Двухэлементные краевые задачи и методы локально-конформного склеивания // Сибирский мат. журн. 1973. Т. 14, № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯЧЭ́НКА (Уладзімір Аляксеевіч) (н. 8.9.1942, г.п. Дзяражня Хмяльніцкай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне с.-г. машынабудавання. Д-ртэхн.н. (1996). Скончыў Растоўскі-на-Доне ін-тс.-г. машынабудавання (1964). З 1972 на Зах.дзярж. машынавыпрабавальнай станцыі (пас. Прывольны Мінскага р-на). З 1975 у Ін-це надзейнасці машын АН Беларусі. Навук. працы па дынаміцы, надзейнасці і паскораных выпрабаваннях трактароў і с.-г. машын. Распрацаваў тэхн. прылады для гашэння хістанняў у элементах канструкцый с.-г. тэхнікі.
Тв.:
Комплексная механизация кормопроизводства. М., 1987 (у сааўт.);
Ускоренные испытания изделий машиностроения. Мн., 1997 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІНЦ (Аляксандр Львовіч) (8.1.1895, г. Растоў-на-Доне, Расія — 29.12.1979),
расійскі вучоны ў галіне радыётэхнікі. Акад.АНСССР (1958; чл.-кар. 1946). Герой Сац. Працы (1956). Скончыў. Данскі (цяпер Растоўскі) ун-т (1918) і Маскоўскі ін-т інжынераў сувязі (1932). З 1946 дырэктар радыётэхн. лабараторыі, у 1957—70 дырэктар Радыётэхн. ін-та АНСССР. Навук. працы па радыётэлефоннай мадуляцыі, накіраваных антэнах, генератарных лямпах, радыё-вымярэннях. Кіраваў стварэннем магутных радыёвяшчальных станцый, удзельнічаў у буд-ве шэрагу паскаральнікаў элементарных часціц, у т. л. ў Серпухаве. Ленінская прэмія 1959, Дзярж. прэміі СССР 1946, 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСТО́Ў-НА-ДО́НЕ,
горад, цэнтр Растоўскай вобл., у Расіі. Засн. ў 1749 як мытня і порт. Нас. 1013 тыс.ж. (2000). Порт на р. Дон, за 46 км ад яе ўпадзення ў Азоўскае м.Трансп. вузел: 4 чыг. лініі, аэрапорт, 5 аўтастрад. Прам-сць: машынабудаванне (70% рас. выпуску збожжаўборачных камбайнаў), у т. л.с.-г. (ВА «Растсельмаш» і інш.), станкабуд., авіяц., эл.-тэхн., радыёэлектронная, хім., лёгкая (гарбарна-абутковая, тэкст., швейная і інш.), харчасмакавая (мясакамбінаты, вінны і кансервавы з-ды; тытунёвая), дрэваапрацоўчая. Вытв-сцьбуд. матэрыялаў, ф-ка клавішных інструментаў. 9 ВНУ, у т. л.Растоўскі дзяржаўны універсітэт, кансерваторыя. 4 тэатры. Філармонія. Цырк. Музеі: краязн., выяўл. мастацтваў. Сабор 18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІРЫ́ЛА-БЕЛАЗЕ́РСКІ МАНАСТЫ́Р,
помнік рускага дойлідства 15—17 ст. Размешчаны ў г. Кірылаў Валагодскай вобл. (Расія) на беразе воз. Сіверскае. Засн. ў 1397 як мужчынскі. Комплекс складаецца з ансамбляў б. Успенскага і Іванаўскага манастыроў («Стары горад»), «Новага горада» і крэпасці Астрог (не захавалася) паміж імі. Манастыр абкружаны крапаснымі сценамі (16 ст., будаўнікі К.Сяркоў, С.Шам) з манум. вежамі, аздобленымі ўзорамі з цэглы. На тэр. манастыра Успенскі сабор (1497—98, дойлід Прохар Растоўскі; у інтэр’еры 5-ярусны іканастас 15—18 ст., фрэскі 1641), цэрквы Увядзенская (1519), надбрамная са «Святой брамай» (1523), Архангела Гаўрыіла (1531—34), Вял. бальнічныя палаты (канец 16 — пач. 17 ст.) і інш. З 1924 музей-запаведнік.
Літ.:
Варюхичев А.Г. Слово о граде Кириллове. [3 изд.] Архангельск, 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛУШКО́Ў (Віктар Міхайлавіч) (24.8.1923, г. Растоў-на-Доне, Расія — 30.1.1982),
украінскі вучоны ў галіне матэматыкі, кібернетыкі і выліч. тэхнікі. Акад.АН Украіны (1961), АНСССР (1964). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Новачаркаскі політэхн.ін-т і Растоўскіун-т (1948). З 1957 дырэктар Выліч. цэнтра, з 1962 — Ін-та кібернетыкі АН Украіны, якому ў 1982 прысвоена імя Глушкова; віцэ-прэзідэнт АН Украіны (з 1962). Асн.навук. працы па алгебры, эканам. кібернетыцы, тэорыі аўтаматызаваных сістэм кіравання і сістэм штучнага інтэлекту. На аснове створанай ім тэорыі лакальна бікампактных груп рашыў абагульненую 5-ю праблему Гільберта. Пад яго кіраўніцтвам створаны першая ў СССР кіроўная ЭВМ «Днепр», серыя ЭВМ «Мір». Шматпрацэсарныя выліч. комплексы ЕС-2701, ЕС-1766 і інш. Ленінская прэмія 1964. Дзярж. прэмія СССР 1968, 1977. Дзярж. прэмія Украіны 1970. У 1982 у АН Украіны засн. Прэмія імя Глушкова.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМІ́НСКІ (Дзмітрый Раманавіч) (17.8.1907, г. Днепрапятроўск, Украіна — 23.11.1989),
бел. кампазітар. Засл. дз. маст. Беларусі (1963). Скончыў Растоўскімуз. тэхнікум (1930), вучыўся ў Маскоўскім ін-це павышэння кваліфікацыі музыкантаў-педагогаў (1936—41). З 1945 у Мінску, з 1957 у Дзярж. выд-ве БССР, у 1963—66 старшыня праўлення Саюза кампазітараў БССР. З 1980 у Канадзе. У яго творчасці пераважае інстр. музыка, дзе сфарміраваўся адметны індывід. стыль, заснаваны на спалучэнні яскравага меладызму, сучасных сродкаў выразнасці і бел. фальклору. Значны здабытак бел.муз. культуры — канцэрты для цымбалаў, скрыпкі (№ 2), віяланчэлі, фп. (№ 1, 2, 3) з аркестрам, Рапсодыя і Фантазія на бел. тэму для фп. з арк., Сімфаньета для камернага арк. Аўтар твораў для аркестра нар. інструментаў, эстр. аркестра, музыкі да драм. спектакляў і кінафільмаў («Хто смяецца апошнім», «Дзень, калі спаўняецца 30 гадоў» і інш.).