расталкава́ць разм. гл. растлумачваць, растлумачыць

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

інтэрпрэтава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., каго-што.

Кніжн. Даць (даваць) інтэрпрэтацыю чаго‑н.; растлумачыць (растлумачваць), вытлумачыць (вытлумачваць). Інтэрпрэтаваць творы паэта.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

objaśniać

незак. тлумачыць, растлумачваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

талкава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; незак. (разм.).

1. з кім-чым, пра каго-што, аб кім-чым і без дап. Гутарыць, весці гаворку.

Мужчыны талкавалі пра нарыхтоўку кармоў.

2. каму. Растлумачваць што-н.

Колькі не талкавалі яму — нічога не мог зразумець.

|| наз. талкава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інтэрпрэтава́ць

(лац. interpretari)

растлумачваць, раскрываць сэнс чаго-н. (напр. і. закон).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

illuminate [ɪˈlu:mɪneɪt] v.

1. асвятля́ць (таксама перан.)

2. ілюмінава́ць

3. fml растлума́чваць; высвятля́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

explain [ɪkˈspleɪn] v.

1. тлума́чыць, растлума́чваць;

explain smth. to smb. тлума́чыць што-н. каму́-н.

2. апра́ўдвацца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

elucidate

[ɪˈlu:sɪdeɪt]

v.t.

1) растлума́чваць, вытлума́чваць

2) высьвятля́ць, выясьня́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

wyjaśniać

незак.

1. высвятляць; растлумачваць;

2. праясняць; прасвятляць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

растлумачэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. растлумачваць — растлумачыць.

2. Дадатковае пісьмовае або вуснае тлумачэнне чаго‑н. Вершам [Таўлая] менш за ўсё патрэбны прадмовы і растлумачэнне. Лужанін. Перадача скончылася, зайгралі «Інтэрнацыянал», а чыгуначнікі ўсё стаялі, як бы чакаючы працягу, растлумачэння. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)