Пасылка ’прыспаная ці высылаемая запакаваная рэч’ (ТСБМ), як і ўкр. поси́лка ’тс’ з рус. посы́лка ’тс’. Неалагізмамі з’яўляюцца серб.-харв. по̀шиљка і славен. pošíljka ’тс’. Больш старое пасы́лка ’пасыланне’, польск. posyłka ў выразе chłopiec na posyłki ’хлопец на пабягушках’, чэш. posílka ’пасыланне каго-н. для выканання дробных даручэнняў’, у бел. мове адбылася намінацыя выразу з прыметніка і назоўніка ў пасы́льнікрассыльны’ (Нас.). Усе да па‑сылаць < прасл. po‑sьlati ’пасылаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пасы́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які служыць для пасылкі куды‑н., для выканання якіх‑н. даручэнняў. Пасыльная машына.

2. у знач. наз. пасы́льны, ‑ага, м.; пасы́льная, ‑ай, ж. Тон (тая), хто пасылаецца з якім‑н. даручэннем; рассыльны. [Начдыў:] Таварыш пасыльны! Знайдзіце камандзіра палка Кулагіна і перадайце, што я прашу яго сюды зараз жа. Крапіва. Перад заходам сонца Сільцоў праз пасыльнага выклікаў Арсеня да сябе. Хадкевіч. Неяк раніцой, у самым пачатку кастрычніка, з пошты прыбегла пасыльная і прынесла бацьку Рыгоркі тэлеграму. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)