-сце́рці, гл. прасце́рці, распасце́рціся. Параўн. славац. strieť ’раскладваць, рассцілаць’, н.-луж. strěś ’рассцілаць, распасціраць’, славен. stréti ’тс’, серб.-харв. strijèti ’разаслаць, распасцерці’ (у іншых славянскіх мовах толькі з прыстаўкамі). Да прасл. *sterti ’распасціраць, расцягваць, раскладваць’, роднаснае ст.-інд. starati ’наслаць, насцілаць’, грэч. στόρνυμι ’тс’, лац. sternere ’расцягнуць, распасціраць’ (Сной у Бязлай, 3, 327; Фасмер, 3, 339; Борысь, Etymologie, 612).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

распасціра́цца несов.

1. распростира́ться; раски́дываться; (о крыльях — ещё) расправля́ться;

2. страд. распростира́ться; раски́дываться; расправля́ться; см. распасціра́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

rozpościerać

незак. распасціраць; раскідваць;

rozpościerać obrus — рассцілаць (раскладаць) абрус (настольнік)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

раски́дывать​II несов.

1. раскіда́ць, раскі́дваць, расстаўля́ць;

2. разго́ртваць;

3. распасціра́ць;

4. расстаўля́ць;

5. перен. разго́ртваць; см. раски́нуть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расправля́ть несов.

1. (выпрямлять) выпро́стваць, выраўно́ўваць;

2. (разглаживать) разгла́джваць, разраўно́ўваць;

3. прям., перен. (крылья) распасціра́ць, распро́стваць; см. распра́вить.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

эспа́ндэр

(англ. expander, ад лац. expandere = распасціраць, расцягваць)

спартыўны снарад з дзвюх ручак, злучаных некалькімі рызінавымі шнуркамі або спружынамі, для развіцця мышцаў рук, грудзей і спіны.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

распла́стывать несов.

1. пластава́ць, распла́стваць;

распла́стывать ры́бу распла́стваць ры́бу;

2. (расплющивать давлением) распле́скваць;

3. (раскладывать пластом) разг. распла́стваць;

4. перен. (разводить в стороны — о крыльях) распасціра́ць, распро́стваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

*Просціра, простіра ’прасціна’ (?) (маг., Шн.; Карскі, Труды, 313). Відаць, захаванае ст.-бел. простира ’прасціна; кавалак тканіны’, што ўжывалася паралельна з простирадло ’тс’ і простица ’тс’. Верагодна, утварэнне ад дзеяслова *прасціраць ’распасціраць’, ад якога гэта было б рэгулярным дэрыватам з суф. ‑а, аднак у гэтай форме на беларускай тэрыторыі ён невядомы. Адаптаваны паланізм? Параўн. прасціра́ла ’прасціна’ (Ласт.) з польск. prześcieradło ’тс’, укр. простира́ло ’тс’ (паводле ЕСУМ, 5, 606, узыходзіць да *prostira(d)lo).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Распасце́рціся ’раздацца, раздзьмуцца, раскрыцца, заняць сабой шырокі абшар, шырока сесці або легчы’, ’натапырыцца’ (ТСБМ; шчуч., Сл. ПЗБ; Бяльк.), распасцірацца ’гаварыць многа’ (Растарг.), фіксуецца ў XVI ст. ст.-бел. розъпостри (Карскі, 1, 95). Параўн. польск. rozpostrzeć, rospościerać ’сцяліць’, славен. razprostirati, razprostreti ’тс’, ’распасціраць’. Паводле Брукнера (522), каранёвая частка ў славянскіх мовах часцей за ўсё ў спалучэнні з прыстаўкай *pro‑, параўн. прастора, прасцерці (гл.), з чаргаваннем галосных асновы (< *stre‑, *ster‑, *stor‑, *stъr‑ і інш.), сюды ж распастыры́ць ’распасцерці’ (Сцяц.), распастры́ць ’разаслаць, разгладзіць’ (Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прасце́рці ’распасцерці’ (ТСБМ). Рус. простере́ть, простру́, ітэратыў простира́ть, укр. просте́рти, простира́ти, в.-луж. přestrěć, н.-луж. pšestŕeś, pśesćeraś, чэш. prostřit, славац. prestrieť, prestierať, серб.-харв. про̀стријети, славен. prostrẹ́ti, prostírati, балг. простра́, прости́рам, макед. простре, простира, ст.-слав. прострѣти, таксама простьрѣти ’цягнуць, нацягваць; прасцірацца’. Прасл. *(pro‑)sterti (Фасмер, 3, 379). У славянскіх мовах звязана чаргаваннем галосных з *prostorъ (гл. прастора) і *storna (гл. старана). Роднасныя: ст.-інд. stṛṇā́ti, stṛṇṓti, stárati ’ён сыпе, кідае’, авест. staraiti ’распасціраць’, лат. stirinât ’рухаць, трэсці’, лац. sternō, strāvī, strātum ’сыпаць, рассцілаць’ і інш. (Траўтман, 287; Вальдэ-Гофман 2, 590 і наст.; Махэк₂, 589; ESJSt, 12, 727, з літ-рай).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)