а́льфа-распа́д, -ду м., физ. а́льфа-распа́д

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бэ́та-распа́д, -ду м., физ. бе́та-распа́д

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бе́та-распа́д физ. бэ́та-распа́д, -ду м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

а́льфа-распа́д физ. а́льфа-распа́д, -ду м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Метаміктны распад 7/156

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Альфа-распад 1/276; 9/34, 35

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Бэта-распад 2/502; 5/54; 8/6; 9/34, 35; 10/566; 11/123

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

А́ЛЬФА-РАСПА́Д,

α-распад, самаадвольны радыеактыўны распад атамных ядраў, пры якім адбываецца выпрамяненне альфа-часціц (гл. Радыеактыўнасць). Найменш пранікальны від выпрамянення, што выпускаецца радыеактыўнымі рэчывамі. Тэорыя альфа-распаду (Г.Гамаў, ЗША, 1927) заснавана на квантава-мех. апісанні руху α-часціцы ў патэнцыяльнай яме з бар’ерамі: паколькі энергія α-часціц складае 5—10 МэВ, а вышыня кулонаўскага бар’ера ў цяжкіх ядрах 25—30 МэВ, то вылет α-часціцы з ядра можа адбывацца толькі за кошт тунэльнага эфекту. Вядома больш за 300 α-актыўных ядраў, большасць з якіх штучныя. Альфа-распад характэрны ў асноўным для цяжкіх ядраў з масавым лікам A>200 і ат. нумарам Z>82. Час жыцця α-радыеактыўных ядраў ад 3·10​-7 с (для ​212Po) да 10​17 гадоў (для ​204Pb).

т. 1, с. 286

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЭ́ТА-РАСПА́Д,

β-распад, самаадвольнае ператварэнне ўнутры атамнага ядра аднаго з нейтронаў у пратон (ці наадварот), а таксама свабоднага нейтрона ў пратон, абумоўленае слабым узаемадзеяннем. Адзін з асн. тыпаў радыеактыўнасці. Ператварэнне нейтрона ў пратон суправаджаецца выпусканнем электрона e​- і электроннага антынейтрына ν̃e, а пратона ў нейтрон — выпусканнем пазітрона e​+ і электроннага нейтрына νe (гл. Бэта-выпрамяненне).

Пры электронным бэта-распадзе (β​-) утвараецца ядро з колькасцю пратонаў, большай на 1 за іх колькасць у зыходным ядры, напр.: 14 6 c 14 7 N + e + ν̃e . Пры пазітронным бэта-распадзе (β​+) колькасць пратонаў у ядры памяншаецца на 1: 11 6 c 11 5 β + e+ + νe . Да бэта-распаду адносяць таксама электронны захоп. Энергія, якая вылучаецца пры бэта-распадзе, размяркоўваецца пераважна паміж e​- і ν̃e (ці e​+ і νe). Перыяды паўраспадаў β-актыўных ядраў ад 10​-2 с да 10​18 гадоў. Пры бэта-распадзе не захоўваецца прасторавая цотнасць, што выяўляецца ў асіметрыі прасторавых напрамкаў у руху электронаў, якія выпраменьваюцца ядрамі: у напрамку спіна ядраў вылятае менш электронаў, чым у адваротным. Асновы тэорыі бэта-распаду закладзены Э.Фермі (1934). Далейшае развіццё тэорыі бэта-распаду прывяло да стварэння адзінай тэорыі слабых і эл.-магн. узаемадзеянняў (гл. Электраслабае ўзаемадзеянне).

М.А.Паклонскі.

т. 3, с. 386

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

а́льфа-распа́д м. ядзерн. lphazerfall m -(e)s, lphaumwandlung f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)