раски́снуть сов.

1. (закиснуть) укі́снуць;

2. в др. знач. раскі́снуць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

параскіса́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

Раскіснуць — пра ўсё, многае або пра ўсіх, многіх. Паўздуваліся, насмактаўшыся талай вады, параскісалі ад гразі шляхі. Хадановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

hump1 [hʌmp] n.

1. узго́рак, паго́рак, грудо́к

2. горб

3. буго́р

get/take the hump BrE, infml зажуры́цца, затужы́ць, раскі́снуць; паве́сіць нос;

be over the hump пераадо́лець асно́ўныя ця́жкасці (у якой-н. справе, рабоце, хваробе і да т.п.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Раскапу́сціцца ’празмерна шырока рассесціся’ (ТСБМ, Нас., Мат. Гом., Ян.), ’расшырыцца, заняць шмат месца’ (Варл.), ’разрасціся’ (Мат. Гом.), укр. роскапу́ститися ’тс’, рус. смол. раскапуститься ’тс’. Яшчэ Насовіч тлумачыў ’сесці шырока, падобна да капусты, што займае сваімі лістамі вялікую прастору на градзе’ (Нас.), гл. таксама Фасмер, 2, 188. Сюды ж раскапу́сціцца ’апусціцца, пасці духам’ (Касп.), відаць, пад уплывам раскі́снуць (гл.) або капу́ціцца ’канаць, здыхаць’ (Нас.), гл. капут. Параўн. рус. разм. і дыял. раскапу́ститься з падобнай семантыкай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

распусти́ть сов., в разн. знач. распусці́ць, мног. параспуска́ць;

распусти́ть са́хар в воде́ распусці́ць цу́кар у вадзе́;

распусти́ть ученико́в на кани́кулы распусці́ць ву́чняў на кані́кулы;

распусти́ть коми́ссию распусці́ць камі́сію;

распусти́ть ребёнка распусці́ць дзіця́;

распусти́ть во́лосы распусці́ць валасы́;

распусти́ть ню́ни разру́мзацца, распусці́ць ню́ні;

распусти́ть го́рло (гло́тку) распусці́ць го́рла;

распусти́ть слю́ни распусці́ць слі́ну, раскі́снуць;

распусти́ть язы́к распусці́ць язы́к.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

распаўзці́ся, ‑паўзецца; ‑зёмся, ‑зяцеся, ‑зуцца; пр. распоўзся, ‑паўзлася, ‑лося; зак.

1. Папаўзці ў розныя бакі (пра некалькіх, многіх насякомых, жывёл). Мурашкі распаўзліся. □ [Змеі], як відаць,.. вызваліліся і распаўзліся па караблі. Маўр. З учарашняга дня ваўчыца не вярнулася ў бярлогу, і галодныя ваўчаняты распаўзліся па кустах. Якімовіч. // Разм. Разысціся ў розныя бакі (пра людзей). — Вось што, хлопцы, — перавёў Лабановіч гутарку на іншае, — усім гуртам ісці на станцыю не варта. Давайце лепей распаўзёмся паціхеньку. Колас. // Павольна разыходзячыся, захапіць вялікую прастору (пра хмары, дым, туман і пад.). Па небе распаўзлася шэрая хмара і схавала сонца. Гроднеў. Густы дым распоўзся каля нары, але, здавалася, зусім не ішоў у сярэдзіну. Маўр. // Рассунуцца, раз’ехацца. Яна засталася адна. Рукі яе апусціліся, не давязаўшы вузла, і рагі ў прасцірадле распаўзліся з-пад рук. Чорны. // Разм. Прасторна, шырока размясціцца. Вялізнае сяло распаўзлося на багатым .. суглінку па броўках яроў, па схілах, па адхоне над рачулкай. Караткевіч.

2. Расплыцца, расцячыся па паверхні чаго‑н. Дзежка грымнулася аб зледзянелую сцежку, клёпкі са звонам рассыпаліся ва ўсе бакі, па снезе распаўзлася рыжая, як вывернуты стары кажух, пляма. Дуброўскі. / у перан. ужыв. Па светламу твару Колышава распаўзлася здрадлівая чырвань. Мележ. // Страціць пэўныя, яскравыя абрысы, форму пад уздзеяннем вільгаці, вады і інш. Дзе папера ад поту прамокла, там літары распаўзліся, але пыталіся выразна. Грамовіч. На прыгрэве каля ляска заечыя сляды. Пад цёплымі промнямі веснавога сонца яны распаўзліся. Ігнаценка. // Размокнуць, раскіснуць (пра зямлю, дарогу). Дождж прайшоў сляпы, спорны. Дарога распаўзлася. Лукша.

3. Разм. Разваліцца, разлезціся ад доўгай носкі, ад старасці. Алесь устаў. Можна выкруціць, выбіць аб руку пілотку. Выкруціў. Асцярожна, каб не распаўзлася. Брыль. [Крымянец] крыху паправіў падушку, якая даўно ўжо распаўзлася і з якой церушылася старая спарахнелая салома. Лынькоў. А тут новая бяда — чаравікі распаўзліся. Мядзёлка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)