раскры́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да раскрышыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пакрышы́ць, -рышу́, -ры́шыш, -ры́шыць; -ры́шаны; зак., што і чаго.

1. Трохі раскрышыць.

П. птушкам хлеба.

2. Нарэзаць дробнымі кавалачкамі.

П. на скрылікі бульбу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раскры́шаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад раскрышыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

размельчи́ть сов. раздрабні́ць; раскрышы́ць, мног. параскры́шваць, пакрышы́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

параскры́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Раскрышыць усё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абкрышы́ць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак.

Раскрышыць што‑н. з краёў. Абкрышыць хлеб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

rozkruszyć

зак. раскрышыць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Растры́сціць (растри́сциць) ’раскрышыць на дробныя часткі’ (Нас.). Да трысціць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

памакаро́сіць

‘дробна разрэзаць, раскрышыць што-небудзь; прыводзіць што-небудзь у беспарадак’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. памакаро́шу памакаро́сім
2-я ас. памакаро́сіш памакаро́сіце
3-я ас. памакаро́сіць памакаро́сяць
Прошлы час
м. памакаро́сіў памакаро́сілі
ж. памакаро́сіла
н. памакаро́сіла
Загадны лад
2-я ас. памакаро́сь памакаро́сьце
Дзеепрыслоўе
прош. час памакаро́сіўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Падрухата́ць (падрухіта́ць) ’пабіць (пасуду)’ (Сцяшк. Сл.). З польск. podruzgotać ’разбіць, разламаць, раскрышыць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)