археало́гія, -і, ж.

Навука, якая вывучае гісторыю, быт і культуру старажытных народаў па рэчавых, матэрыяльных помніках, што захаваліся да нашага часу.

|| прым. археалагі́чны, -ая, -ае.

Археалагічныя раскопкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасе́лішча, -а, мн. -ы, -ішч і -аў, н.

1. Месца, на якім у старажытнасці было размешчана пасяленне, селішча.

Раскопкі старажытнага паселішча.

2. Месца, заселенае людзьмі — вёска, сяло і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

археалагі́чны archäológisch;

археалагі́чныя раско́пкі archäológische Áusgrabungen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

раско́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак. ж.

1. гл. раскапаць.

2. мн. Работы па выяўленні чаго-н. схаванага ў зямлі, звычайна прадметаў старажытнасці, а таксама месца, дзе праводзяцца падобныя работы.

Археалагічныя раскопкі.

|| прым. раско́пачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Áusgrabung f -, -en

1) раско́пкі

2) я́ма; раско́п

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

КАСТШЭ́ЎСКІ ((Kostrzewski) Юзаф) (25.2.1885, мяст. Венглева, Пазнанскага ваяв., Польшча — 19.10.1969),

польскі археолаг, гісторык археалогіі, музеязнавец. Акад. Польскай АН (1957). Праф. Пазнанскага ун-та (1919—56), дырэктар музея Велікапольшчы ў Познані (1924—58), заснавальнік пазнанскай школы археалогіі. Займаўся вывучэннем лужыцкай культуры (раскопкі Біскупінскага гарадзішча) і слав. старажытнасцей больш позняга часу (раскопкі ў Гнезне, Познані, на Памор’і, Сілезіі і У Малой Польшчы). Значная частка даследаванняў прысвечана аўтахтоннасці славян у міжрэччы Одэра і Эльбы. Быў рэдактарам навук. выданняў «Przegląd Archeologiczny» («Археалагічны агляд»), «Z otchłani wieków» («З глыбінь стагоддзяў») і інш.

т. 8, с. 158

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пахава́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. гл. хаваць², хаўтуры.

2. Цыкл абрадаў, звязаных з ушанаваннем памяці нябожчыка і праводзінамі яго ў апошні шлях.

3. Месца, дзе пахаваны хто-н.

Раскопкі пахаванняў.

|| прым. пахава́льны, -ая, -ае (да 2 знач.).

П. абрад.

Пахавальная (наз.: паведамленне з дзеючай арміі родным пра гібель ваеннаслужачага; разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

áusgraben* vt

1) выко́пваць, карчава́ць

2) раско́пваць, рабі́ць раско́пкі

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

náchgraben* vi рабі́ць раско́пкі, капа́ць (у пошуках чаго-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ПІ́ТРЫ, Пітры Фліндэрс (Petrie Flinders) Уільям Мэцью (3.6.1853, г.

Чарлтан, Вялікабрытанія — 28.7.1942), англійскі археолаг, егіптолаг, заснавальнік навук. метаду археал. раскопак у Егіпце. У 1892—1933 праф. Лонданскага ун-та. У 1885—86 адкрыў і даследаваў Наўкратыс і Дафну; у 1888—90 выявіў шмат помнікаў у Фаюмскім аазісе. У 1891—92 вёў раскопкі ў Тэль-эль-Амарне. У 1899—1901 даследаваў грабніцы стараж. фараонаў у Абідасе, у 1904—05 — энеалітычныя комплексы ў Негадзе. Вёў раскопкі ў раёне г. Мемфіс, каля Гераклеопаля, на Пд Палесціны. Выпрацаваў сістэму адноснага датавання дадынастычнай керамікі Стараж. Егіпта. Сярод яго прац асаблівае значэнне мае атлас стараж. прылад працы ўсіх часоў і народаў.

т. 12, с. 391

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)