Ска́нцы ‘бульбяныя піражкі, начыненыя капустай’ (круп., Жд. 2), ‘бліны, начыненыя тварагом (брасл., Нар. словатв.). Рус.наўг., алан.ска́нец, ска́нцы ‘тонка раскачаная пражаная ляпёшка’, ска́нцы ‘сачні, вялікія, тонкія ватрушкі з “сканого” цеста’. Даль (4, 193 і наст.) адносіць да скать (тесто) ‘раскачваць у сачэнь, слаіць, рабіць слаёнае, здобнае цеста’. Іншая ступень чаргавання галосных у сука́ць. Няма падстаў лічыць запазычаннем (гл. Лаўчутэ, Балтизмы, 131) з літ.skanēsis, skanēstas ‘ласунак, далікатэс’ (Анікін, Опыт, 279).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кача́ць ’качаць’ (ТСБМ, БРС, Касп., Сцяшк. МГ); ’качаць бялізну’, ’качаць, валяць’, ’раскачваць цеста’ і г. д. Параўн. ст.-рус.качати ’гайдаць, хістаць’, рус.кача́ть ’калыхаць, хістаць’, укр.кача́ти ’катаць’, ’качаць бялізну’, ’качаць цеста’. Далей параўн. польск.дыял.kociać się ’качацца, валяцца і да т. п.’, чэш.káceti ’валіць, разбураць’, káceti se ’валіцца’, ст.-славац.káceť ’рубіць (лес)’, славац. (дыял.) kácat sa ’хістацца’. У аснове гэтага дзеяслова са шматлікай семантыкай, але досыць празрыстай формай, ляжыць зыходнае *katjati (sę), якое з’яўляецца ітэратыўна-дуратыўным утварэннем да прасл.*kotiti. Пры гэтым атрымліваецца аблаўтная форма вакалізма (a < ō < о). Параўн. Трубачоў, Эт. сл., 164.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
roll
[roʊl]1.
v.i.
1) каці́цца
to roll downhill — скаці́цца з узго́рка
2) ру́хацца
а) The car rolled along — Прае́хала машы́на
б) The years roll on — Міна́юць гады́
3)
а) кача́цца
to roll in mud — кача́цца ў гразі́
б) скруці́цца
The kitten rolled itself into a ball — Кацяня́тка скруці́лася ў клубо́к
4) круці́цца; вярце́цца
5)
а) гайда́цца (пра карабе́ль на мо́ры)
б) хадзі́ць перава́льваючыся, валюха́цца
6) раката́ць
Thunder rolls — грымо́ты ко́цяцца
2.
v.t.
1) змо́тваць
to roll the string into a ball — змата́ць ні́ткі ў клубо́к
2) скру́чваць (папяро́су)
3) кача́ць, раска́чваць(це́ста)
3.
n.
1) скру́так -ка, суво́й -я m.; руло́н -а m. (папе́ры, ткані́ны)
2) ро́кат -у m., раката́ньне n. (бараба́на); раска́ты pl.
the roll of thunder — перака́ты гро́му
3) рэе́стар -ру m.; сьпіс -у m.; сьпіс про́зьвішчаў
to call the roll — зачы́тваць про́зьвішчы, рабі́ць пераклі́чку паводле сьпі́су
4) бу́лачка f.
5) гайда́нка f. (на мо́ры)
6) валюха́ньне n.
to walk with a roll — валюха́цца
roll up one’s sleeves — закаса́ць рукавы́, пача́ць працава́ць
•
- strike off the rolls
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)