шкляр, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Рабочы, які ўстаўляе аконнае шкло ў рамы.

2. Работнік шкляной прамысловасці (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вуша́к, -ка́ м. (вертикальная стойка дверной рамы) кося́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лічы́льнікі, -аў (уст.).

Простая прылада для падліку ў выглядзе чатырохвугольнай рамы з нанізанымі на папярочныя металічныя пруткі рухомымі костачкамі.

Канторскія л.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расфальцава́ць

‘зрабіць фальц (расфальцаваць аконныя рамы); сагнуць, згарнуць папяровы аркуш’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. расфальцу́ю расфальцу́ем
2-я ас. расфальцу́еш расфальцу́еце
3-я ас. расфальцу́е расфальцу́юць
Прошлы час
м. расфальцава́ў расфальцава́лі
ж. расфальцава́ла
н. расфальцава́ла
Загадны лад
2-я ас. расфальцу́й расфальцу́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час расфальцава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

расфальцо́ўваць

‘рабіць фальц (расфальцоўваць аконныя рамы); згінаць, згортваць папяровы аркуш’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. расфальцо́ўваю расфальцо́ўваем
2-я ас. расфальцо́ўваеш расфальцо́ўваеце
3-я ас. расфальцо́ўвае расфальцо́ўваюць
Прошлы час
м. расфальцо́ўваў расфальцо́ўвалі
ж. расфальцо́ўвала
н. расфальцо́ўвала
Загадны лад
2-я ас. расфальцо́ўвай расфальцо́ўвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час расфальцо́ўваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

а́рфа¹, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Шчыпковы музычны інструмент у выглядзе вялікай трохвугольнай рамы з нацягнутымі на ёй струнамі.

|| прым. а́рфавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трайны́, -а́я, -о́е.

1. Які складаецца з трох аднародных або падобных частак, прадметаў.

Трайныя рамы.

2. Павялічаны ў тры разы.

Прадаваць па трайной цане.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

барана́, -ы́, мн. баро́ны і (з ліч. 2, 3, 4) бараны́, -ро́н, ж.

Сельскагаспадарчая землеапрацоўчая прылада ў выглядзе рамы з вертыкальнымі зубамі для рыхлення глебы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ако́ншчык, ‑а, м.

Разм. Сталяр, які робіць аконныя рамы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́душыць¹, -шу, -шыш, -шыць; -шаны; зак.

1. што. Ціснучы, націскаючы, выламаць.

В. шыбу з рамы.

2. каго. Перадушыць, знішчыць усіх, многіх.

|| незак. выду́шваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)