зені́тна-раке́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. зені́тна-раке́тны зені́тна-раке́тная зені́тна-раке́тнае зені́тна-раке́тныя
Р. зені́тна-раке́тнага зені́тна-раке́тнай
зені́тна-раке́тнае
зені́тна-раке́тнага зені́тна-раке́тных
Д. зені́тна-раке́тнаму зені́тна-раке́тнай зені́тна-раке́тнаму зені́тна-раке́тным
В. зені́тна-раке́тны (неадуш.)
зені́тна-раке́тнага (адуш.)
зені́тна-раке́тную зені́тна-раке́тнае зені́тна-раке́тныя (неадуш.)
зені́тна-раке́тных (адуш.)
Т. зені́тна-раке́тным зені́тна-раке́тнай
зені́тна-раке́тнаю
зені́тна-раке́тным зені́тна-раке́тнымі
М. зені́тна-раке́тным зені́тна-раке́тнай зені́тна-раке́тным зені́тна-раке́тных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

самалётна-раке́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. самалётна-раке́тны самалётна-раке́тная самалётна-раке́тнае самалётна-раке́тныя
Р. самалётна-раке́тнага самалётна-раке́тнай
самалётна-раке́тнае
самалётна-раке́тнага самалётна-раке́тных
Д. самалётна-раке́тнаму самалётна-раке́тнай самалётна-раке́тнаму самалётна-раке́тным
В. самалётна-раке́тны (неадуш.)
самалётна-раке́тнага (адуш.)
самалётна-раке́тную самалётна-раке́тнае самалётна-раке́тныя (неадуш.)
самалётна-раке́тных (адуш.)
Т. самалётна-раке́тным самалётна-раке́тнай
самалётна-раке́тнаю
самалётна-раке́тным самалётна-раке́тнымі
М. самалётна-раке́тным самалётна-раке́тнай самалётна-раке́тным самалётна-раке́тных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

паве́трана-раке́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. паве́трана-раке́тны паве́трана-раке́тная паве́трана-раке́тнае паве́трана-раке́тныя
Р. паве́трана-раке́тнага паве́трана-раке́тнай
паве́трана-раке́тнае
паве́трана-раке́тнага паве́трана-раке́тных
Д. паве́трана-раке́тнаму паве́трана-раке́тнай паве́трана-раке́тнаму паве́трана-раке́тным
В. паве́трана-раке́тны (неадуш.)
паве́трана-раке́тнага (адуш.)
паве́трана-раке́тную паве́трана-раке́тнае паве́трана-раке́тныя (неадуш.)
паве́трана-раке́тных (адуш.)
Т. паве́трана-раке́тным паве́трана-раке́тнай
паве́трана-раке́тнаю
паве́трана-раке́тным паве́трана-раке́тнымі
М. паве́трана-раке́тным паве́трана-раке́тнай паве́трана-раке́тным паве́трана-раке́тных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Ракетны катэр 5/419 (іл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Ракетны крэйсер 5/419 (іл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Касмічны ракетны рухавік, гл. Ракетны рухавік

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Ракетны рухавік 3/517; 5/491; 9/82, 83 (іл.), 226; 10/52

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Стартавы ракетны рухавік 10/52

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

РАКЕ́ТНЫ РУХАВІ́К,

разнавіднасць рэактыўнага рухавіка, дзе ў якасці рабочага цела выкарыстоўваюцца толькі тыя рэчывы і крыніцы энергіі, што ёсць на рухомым апараце (лятальным, наземным, падводным). Калі ў рухавіку выкарыстоўваецца паветра, што забіраецца з навакольнага асяроддзя, ён наз. паветрана-рэактыўным рухавіком.

Паводле віду энергіі, якая пераўтвараецца ў кінетычную энергію рэактыўнага струменя, адрозніваюць хімічны ракетны рухавік, электрычны ракетны рухавік, ядзерны ракетны рухавік, а таксама гібрыдны ракетны рухавік (разнавіднасць хім. Р.р.). Ва ўсіх Р.р. рэактыўная цяга ствараецца за кошт рабочага цела, у хімічных — крыніцы энергіі і рабочага цела сумешчаны ў ракетным паліве. Для ядз. і эл. Р.р. характэрны раздзельныя паасобныя крыніцы энергіі і рабочага цела.

т. 13, с. 283

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАКЕ́ТНЫ КО́МПЛЕКС,

сукупнасць функцыянальна звязаных тэхн. сродкаў і сістэм для пуску ракет і кіравання іх палётам. Уключае ракеты, пускавыя ўстаноўкі і наземнае абсталяванне: сродкі транспартавання ракет, часовага іх захоўвання ў розных ступенях гатоўнасці, перагрузкі, прыцэльвання і пуску, апаратуру знаходжання і суправаджэння цэлей, навядзення на іх ракет.

Бываюць: баявыя (стратэгічныя, аператыўна-тактычныя, тактычныя; зенітныя, процітанкавыя, процілодачныя і інш.; гл. Зенітны ракетны комплекс, Процітанкавы ракетны комплекс), даследчыя (касм., метэаралаг., геафіз. і інш.) і вучэбныя; наземныя (стацыянарныя, паўстацыянарныя, рухомыя), карабельныя (надводныя, падводныя) і авіяц. (самалётныя, верталётныя).

А.​І.​Котаў.

т. 13, с. 282

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)