самалётна-раке́тны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
самалётна-раке́тны |
самалётна-раке́тная |
самалётна-раке́тнае |
самалётна-раке́тныя |
| Р. |
самалётна-раке́тнага |
самалётна-раке́тнай самалётна-раке́тнае |
самалётна-раке́тнага |
самалётна-раке́тных |
| Д. |
самалётна-раке́тнаму |
самалётна-раке́тнай |
самалётна-раке́тнаму |
самалётна-раке́тным |
| В. |
самалётна-раке́тны (неадуш.) самалётна-раке́тнага (адуш.) |
самалётна-раке́тную |
самалётна-раке́тнае |
самалётна-раке́тныя (неадуш.) самалётна-раке́тных (адуш.) |
| Т. |
самалётна-раке́тным |
самалётна-раке́тнай самалётна-раке́тнаю |
самалётна-раке́тным |
самалётна-раке́тнымі |
| М. |
самалётна-раке́тным |
самалётна-раке́тнай |
самалётна-раке́тным |
самалётна-раке́тных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
паве́трана-раке́тны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
паве́трана-раке́тны |
паве́трана-раке́тная |
паве́трана-раке́тнае |
паве́трана-раке́тныя |
| Р. |
паве́трана-раке́тнага |
паве́трана-раке́тнай паве́трана-раке́тнае |
паве́трана-раке́тнага |
паве́трана-раке́тных |
| Д. |
паве́трана-раке́тнаму |
паве́трана-раке́тнай |
паве́трана-раке́тнаму |
паве́трана-раке́тным |
| В. |
паве́трана-раке́тны (неадуш.) паве́трана-раке́тнага (адуш.) |
паве́трана-раке́тную |
паве́трана-раке́тнае |
паве́трана-раке́тныя (неадуш.) паве́трана-раке́тных (адуш.) |
| Т. |
паве́трана-раке́тным |
паве́трана-раке́тнай паве́трана-раке́тнаю |
паве́трана-раке́тным |
паве́трана-раке́тнымі |
| М. |
паве́трана-раке́тным |
паве́трана-раке́тнай |
паве́трана-раке́тным |
паве́трана-раке́тных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
КАСТРАМІ́ЦКІ (Сяргей Міхайлавіч) (н. 26.11.1954, г. Харкаў, Украіна),
бел. вучоны ў галіне радыёлакацыі. Д-р тэхн. н., праф. (1993). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. зенітнае ракетнае вучылішча ППА (1977), дзе і працаваў з 1979. З 1995 у Ваеннай акадэміі Беларусі. Навук. працы па антэнных сістэмах з апрацоўкай сігналаў, антэнных сістэмах радыёлакатараў спец. прызначэння, агульнай радыёлакацыі.
т. 8, с. 155
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯЗДЫ́МНЫЯ ПО́РАХІ, нітрацэлюлозныя порахі,
кідальныя выбуховыя рэчывы, асн. кампанент якіх нітраты цэлюлозы, пластыфікаваныя арган. растваральнікамі. Падзяляюцца на піраксілінавыя порахі, балістыты і кардыты ў залежнасці ад віду нітрату цэлюлозы і лятучасці растваральніку. Значна перавышаюць дымны порах па ўстойлівасці гарэння і працаздольнасці. Выкарыстоўваюцца ў агнястрэльнай зброі і як ракетнае паліва. Назва па ўтварэнні нязначнай колькасці дыму пры гарэнні.
т. 3, с. 393
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРАНЁЎ (Вячаслаў Аляксандравіч) (н. 5.9.1947, г. Савецкая Гавань Хабараўскага краю, Расія),
бел. вучоны ў галіне радыётэхнікі. Д-р тэхн. н. (1998), праф. (1999). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. зенітна-ракетнае вучылішча (1969). З 1987 у Ваен. акадэміі Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па прасторава размеркаваных інфарм. сістэмах са структурнай і параметрычнай адаптацыяй. Распрацаваў шэраг шматпазіцыйных вымяральнікаў каардынат, адаптыўных да выпадковых змен паветраных умоў.
М.П.Савік.
т. 9, с. 41
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЗА́НІК (Вячаслаў Вячаслававіч) (н. 4.12.1954, Мінск),
бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі. Д-р тэхн. н. (1993). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. зенітнае ракетнае вучылішча (1977). З 1991 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі, з 1995 праф. Ін-та сучасных ведаў. Навук. працы па выліч. сетках і сістэмах рэальнага часу, перадачы даных па валаконна-аптычных лініях сувязі.
Тв.:
Проблемно-ориентированные вычислительные системы. Мн., 1993 (разам з І.У.Курэйчыкам).
М.П.Савік.
т. 9, с. 508
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІТРАМЕТА́Н,
найпрасцейшае нітразлучэнне аліфатычнага раду, CH3NO2. Бясколерная вадкасць з пахам горкага міндалю, tкіп 100,8 °C, шчыльн. 1137,1 кг/м³. Добра раствараецца ў арган. растваральніках (акрамя аліфатычных вуглевадародаў), маларастваральны ў вадзе. Вогне- і выбухованебяспечны. У прам-сці атрымліваюць дэструктыўным нітраваннем прапану канцэнтраванай азотнай к-той у паравой фазе (400—700 °C). Выкарыстоўваюць як растваральнік для эфірацэлюлозных лакаў і смол, экстрагент араматычных вуглевадародаў, дабаўку да дызельнага паліва, высокакіпячае аднакампанентнае ракетнае паліва. Моцны яд, аказвае наркатычнае ўздзеянне, ГДК 30 мг/м³.
т. 11, с. 351
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́ЛІКАЎ (Уладзімір Фёдаравіч) (н. 30.7.1947, г. Янаул, Башкортастан),
бел. вучоны ў галіне радыётэхнікі і тэхн. кібернетыкі. Д-р тэхн. н., праф. (1986). Скончыў Мінскае вышэйшае інжынернае зенітнае ракетнае вучылішча ППА (1970), дзе і працаваў з 1975. З 1994 прарэктар Ін-та сучасных ведаў, з 1996 дырэктар Дзярж. НДІ праблем аховы інфармацыі. Навук. працы па стат. тэорыі выпрабаванняў складаных радыётэхн. комплексаў на безадмоўнасць і інфармацыйным забеспячэнні аптымальнага працэсу іх эксплуатацыі.
Тв.:
Учет априорной информации при оценке надежности. Мн., 1979 (разам з У.А.Прахарэнкам).
т. 5, с. 324
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРЛО́ВІЧ (Віктар Іванавіч) (н. 30.12.1950, г. Курэссаарэ, Эстонія),
бел. вучоны ў галіне радыёлакацыі. Д-р тэхн. навук (1991), праф. (1993). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. зенітнае ракетнае вучылішча (1973). З 1975 у Ваен. акадэміі Беларусі. Навук. даследаванні па адаптыўнай апрацоўцы сігналаў, распрацоўцы прынцыпаў, спосабаў і высокаэфектыўных алгарытмаў распазнавання.
Тв.:
Фильтры с самонастраивающейся полосой // Изв. вузов. Радиоэлектроника. 1991. Т. 34, № 5;
Дискретный метод анализа характеристик обнаружения-распознавания коррелированных сигналов на коррелированном фоне (разам з С.Р.Гейстэрам) // Радиотехника и электроника. 1991. Т. 37, № 6.
т. 9, с. 50
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТА́НІН (Аляксандр Несцеравіч) (н. 23.3.1938, г. Шапятоўка Хмяльніцкай вобл., Украіна),
бел. і польскі вучоны ў галіне аўтаматычнага кіравання і вылічальнай тэхнікі. Д-р тэхн. н. (1982), праф. (1984). Скончыў Мінскае Вышэйшае інжынернае зенітна-ракетнае вучылішча (1961). З 1973 у БПІ, з 1989 заг. кафедры ў Беластоцкім політэхн. ін-це (Польшча). Навук. працы па мадэліраванні, ідэнтыфікацыі, адаптыўным кіраванні складанымі дынамічнымі аб’ектамі.
Тв.:
Микро-ЭВМ в динамических системах. Мн., 1982 (разам з Р.І.Фурунжыевым і Г.І.Залужным);
Управление колебаниями многоопорных машин. М., 1984 (разам з Р.І.Фурунжыевым).
т. 2, с. 43
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)