разміна́цца 1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да размінуцца.

разміна́цца 2, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да размяцца.

2. Зал. да размінаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Наразмі́н ’туды-сюды, адзін другому насустрач’ (ушач., Нар. лекс.). Да размінуцца ’разысціся’, гл. мінуць, міниць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́змін, разьмі́н ’раз’езд на дарозе’ (Шат., Касп.), ’мінанне сустрэчных адзін каля аднаго’ (Стан.). Да разміну́цца, міна́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

minąć się

зак. размінуцца;

minąć się w drodze — размінуцца па дарозе;

minąć się z powołaniem — не знайсці свайго прызвання

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

сце́жачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Памянш.-ласк. да сцежка. Лабановіч дайшоў да сцежачкі каля ветракоў і накіраваўся ў школу. Колас. Сцежачка вузкая, як толькі дваім размінуцца, бо ідзе яна праз саўгасныя пасевы. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

wyminąć się

зак.

1. размінуцца;

2. праехаць міма; раз’ехацца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

спа́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Прызначаны для спання. Спальны вагон. Спальны мяшок. □ Дзве цёткі.. ніяк не маглі размінуцца ў вузкім калідорчыку. І адна і другая трымалі ў руках па вялікай спальнай падушцы. Каваленка.

2. Які мае адносіны да спальні (у 1 знач.); прызначаны для яе. Спальны гарнітур мэблі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Расстрэ́цца растрэ́цца ’расстацца пасля сустрэчы’ (Кос., Стан.), росстрэ́ццаразмінуцца, разысціся’ (ТС), растрэ́цца ’расстацца’ (Пал.), сюды ж расстра́цца ’тс’ (Ян., Юрч. Вытв.) са зменай націскнога пад уплывам расста́цца. Да стрэцца (гл.) з семантычным развіццём, абумоўленым адным са значэнняў прэфікса раз‑/рас‑, параўн. таксама расстрава́цца ’развітвацца’ (чач., ЖНС), растрава́цца ’расставацца’ (Ян.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пасе́ў, ‑севу, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пасеяць.

2. часцей мн. (пасе́вы, ‑аў). Тое, што пасеяна; палі, на якіх што‑н. засеяна, расце. Да самай дарогі падступалі пасевы высокага спелага жыта, пшаніцы, ячменю. Шамякін. Сцежачка вузкая, як толькі дваім размінуцца, бо ідзе яна праз саўгасныя пасевы. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зву́зіць, звужу, звузіш, звузіць; зак., што.

1. Зрабіць вузкім або вузейшым; зрабіць занадта вузкім. Звузіць штаны. □ — Ёсць у чалавека свой двор, агарод, — капай сабе там хоць дзесяць паграбоў. Дык жа не, на агародзе месца шкада, двор звузіў — двум чалавекам размінуцца нельга. Кулакоўскі.

2. перан. Паменшыць, скараціць, абмежаваць. Слабае веданне жыцця ў сваю чаргу звузіла гарызонты бачання рэчаіснасці. «ЛіМ».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)