1. Які мае адносіны да быту. Бытавыя ўмовы, патрэбы. Бытавое абслугоўванне.// Прызначаны для штодзённага карыстання. Бытавая пасуда. Бытавы грым.// Звязаны з прадметамі шырокага ўжытку. Бытавыя словы. Бытавая лексіка.
2. Які апісвае, паказвае быт людзей якой‑н. сацыяльнай групы. Бытавы раман. Бытавы нарыс.
•••
Бытавая з’явагл. з’ява.
Бытавое разлажэннегл.разлажэнне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мара́зм, ‑у, м.
1. Стан поўнага ўпадку псіхічнай і фізічнай дзейнасці чалавека ў сувязі са старасцю або працяглай хваробай. Старэчы маразм.
2.перан. Упадак, разлажэнне. Маразм капіталістычнага грамадства.
[Ад грэч. marasmos — знясіленне, заняпад сіл.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Verwésungf -, -en тле́нне, гніе́нне, разлажэ́нне
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ЛАКЛО́ (Laclos) П’ер Амбруаз Франсуа Шадэрло дэ (Choderlos de; 18.10. 1741, г. Ам’ен, Францыя — 5.9.1803),
французскі пісьменнік. Вядомасць Л. прынёс адзіны раман у пісьмах «Небяспечныя сувязі» (т. 1—4, 1782), у якім адлюстравана разлажэнне арыстакратычнага грамадства напярэдадні франц. рэвалюцыі канца 18 ст. Твор — адна са значных з’яў л-ры позняга ракако; вылучаецца тонкім псіхалагізмам, пераканаўчасцю вобразаў, удалай кампазіцыяй, адмысловым густам. Аўтар публіцыстычных і гіст. прац, пед. трактатаў.
2. Упадак духу, дысцыпліны. Дэмаралізацыя арміі. □ Было ясна, што з дапамогаю салдат і афіцэраў, якія спачуваюць пам, было лягчэй выканаць задачу дэмаралізацыі тылу ворага.Казлоў.
[Фр. démoralisation.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
радыёліз
(ад радыё- + -ліз)
разлажэнне хімічных злучэнняў пад дзеяннем іанізуючых выпрамяненняў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
та́бес
(лац. tabes = разлажэнне)
хранічнае захворванне нервовай сістэмы, позняе праяўленне сіфілісу.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ГНІЕ́ННЕ,
разлажэнне азотзмяшчальных арган. злучэнняў (пераважна бялкоў) мікраарганізмамі; адыгрывае значную ролю ў кругавароце рэчываў у прыродзе. Гніенне — складаны шматступеньчаты біяхім. працэс, які залежыць ад хім. прыроды субстрату, наяўнасці кіслароду і складу мікрафлоры. На розных этапах гніення дамінуюць спецыфічныя групы мікраарганізмаў (аэробныя, факультатыўна анаэробныя, аблігатна анаэробныя бактэрыі і некат. віды грыбоў). Пры ўдзеле пратэалітычных ферментаў мікраарганізмы расшчапляюць бялкі да амінакіслот. Дэзамінаванне і дэкарбаксіліраванне амінакіслот прыводзіць да ўтварэння аміяку, серавадароду, вуглякіслага газу, арган.к-т, амінаў і інш. злучэнняў, у т. л. атрутных рэчываў (кадаверын, путрэсцін) і з непрыемным пахам (індол, скатол, меркаптаны). Гніенне адбываецца ў глебе, вадзе, у страўнікава-кішачным тракце жывёл і чалавека (прадукты гніення абясшкоджваюцца печанню і часткова выдаляюцца ныркамі). Гл. таксама Аманіфікацыя.