узві́цца, узаўю́ся, узаўе́шся, узаўе́цца; узаўёмся, узаўяце́ся, узаўю́цца; узві́ўся, -ві́лася, -ло́ся; узві́ся; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Наматацца.
Ніткі ўзвіліся на шпульку.
2. Узляцець увысь, падняўшыся, закруціцца, закружыцца.
Узвіліся галубы.
Узвіўся клубок агню.
3. перан. Прыйсці ў раздражнены стан (разм.).
|| незак. узвіва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
узві́цца, узаўюся, узаўешся, узаўецца; узаўёмся, узаўяцеся; зак.
1. Наматацца. Ніткі ўзвіліся на шпульку.
2. Імкліва падняцца ўверх, узляцець увысь. Клубок агню ўзвіўся ўгору і на міг асвятліў зямлю. Няхай. Над горадам узвіліся рознакаляровыя ракеты. Дудо. Глянуў заяц і здзівіўся — Раптам віхрам снег узбіўся. Танк. Чарада галубоў пранеслася пад соснамі, нізка абляцела вакол дома, памкнулася да вышкі, дзе была галубятня, і... зноў узвілася ўгару. Шамякін. / Пра песні, гукі, галасы і пад. Узвілася песня за гарой высокай. Панчанка. Быццам хочучы спалохаць мяне, прарэзліва ўзвіўся гудок над сцішаным прасторам. Сабаленка. / Пра каня. Конь узвіўся на дыбкі. Кулакоўскі. / Пра сцягі, заслоны і пад., якія хутка ўзнімаюцца ўверх. Строгія столкі заслоны ўзвіліся. Глебка. Над галовамі людзей, якія сышліся ў адзін гурт, узвілося, затрапятала, як жывое, чырвонае палотнішча. Сабаленка.
3. перан. Прыйсці ў раздражнены стан; узбурыцца. «Як з ночы? — узвіўся Селязнёў. — Чаму не далажылі адразу?» А Пракапенка толькі цепае плячыма. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)