разду́цца, ‑дуюся, ‑дуешся, ‑дуецца; зак.
Тое, што і раздзьмуцца. Твар .. [Гаецкай], што хвіліну назад палаў, пабялеў, ноздры непрыгожа раздуліся. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апу́шыць, ‑шыць; безас. зак.
Разм. Павялічыцца ў памерах, раздзьмуцца (пра жывот).
апушы́ць, ‑шу́, ‑шы́ш, ‑шы́ць; зак., што.
1. Абшыць па краях футрам (пра адзенне, абутак).
2. Пакрыць, абцерусіць краі або ўсю паверхню чаго‑н. чым‑н. пушыстым, лёгкім. Скроні .. [Ларывончыка] нібы хто лёгкай парошай апушыў. Сабаленка. Выпаў першы снег.. Апушыў стрэхі, выбеліў вуліцы. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Распасце́рціся ’раздацца, раздзьмуцца, раскрыцца, заняць сабой шырокі абшар, шырока сесці або легчы’, ’натапырыцца’ (ТСБМ; шчуч., Сл. ПЗБ; Бяльк.), распасцірацца ’гаварыць многа’ (Растарг.), фіксуецца ў XVI ст. ст.-бел. розъпостри (Карскі, 1, 95). Параўн. польск. rozpostrzeć, rospościerać ’сцяліць’, славен. razprostirati, razprostreti ’тс’, ’распасціраць’. Паводле Брукнера (522), каранёвая частка ў славянскіх мовах часцей за ўсё ў спалучэнні з прыстаўкай *pro‑, параўн. прастора, прасцерці (гл.), з чаргаваннем галосных асновы (< *stre‑, *ster‑, *stor‑, *stъr‑ і інш.), сюды ж распастыры́ць ’распасцерці’ (Сцяц.), распастры́ць ’разаслаць, разгладзіць’ (Сцяшк. Сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)