1. Раздвоены ствол, сук і пад., а таксама месца, дзе пачынаецца раздваенне.
Р. дуба.
2. Месца разыходжання дарогі і пад.
На развіліне дарог.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
РАЗ’Е́ЗД.
1) падраздзяленне (аддзяленне, узвод) у кавалерыі і артылерыі, якое прызначалася для аховы войск, разведкі праціўніка і мясцовасці, падтрымання сувязі паміж падраздзяленнямі і часцямі на маршы. Выкарыстоўваліся да 2-й сусв. вайны 1939—45.
2) Раздваенне аднакалейнага чыг. пуці, якое дазваляе размінуцца сустрэчным цягнікам; станцыя на такім месцы.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Zwíeself -, -n, m -s, - разгалінава́нне, раздвае́нне
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
раз’е́зд, -у і -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.
1. -у, гл. раз’ехацца.
2. -у, звычайна мн. Паездкі ў розныя месцы.
Ён месяцамі бывае ў раз’ездах.
3. -а. Невялікае кавалерыйскае падраздзяленне, якое накіроўваецца для разведкі, аховы, сувязі ва ўмовах ваенных дзеянняў.
Кавалерыйскі р.
4. -а. Раздваенне аднакалейнага чыгуначнага пуці.
Цягнік спыніўся на раз’ездзе.
|| прым.раз’язны́, -а́я, -о́е (да 2 і 4 знач.).
Р. конь.
Р. пуць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
разві́ліна, ‑ы, ж.
1. Раздвоены ствол, сук і пад., а таксама месца, дзе пачынаецца раздваенне. Развіліны рог. □ Вось і той стары каржакаваты дуб. Стаіць ён з тым жа комам снегу, заціснутым між развілін.Колас.
2. Месца разыходжання (звычайна надвае) дарогі і пад. Для свайго майстравання дзед выбраў месца ў развіліне рэчкі і ручайка, дзе было намыта многа дробнага белаватага пяску.Рылько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПАДВО́ЙНЫЯ ЗО́РКІ,
зорная сістэма з 2 зорак, звязаных фізічна (фізічныя П.з.) ці размешчаных амаль на адным прамені назірання (аптычныя П.з.). Фіз. П.з. з прычыны ўзаемнага прыцяжэння рухаюцца па эліптычных арбітах вакол агульнага цэнтра мас.
Паводле ўмоў назірання фіз. П.з. падзяляюць на 4 групы. Візуальна-П.з. можна бачыць паасобна простым вокам ці ў тэлескоп, напр. зоркі Міцар і Алькор. Адлегласць паміж кампанентамі можа быць настолькі вялікая, што прыцяжэнне інш. зорак разбурае падвойную сістэму. Спектральна-П.з. выяўляюцца па зменах спектральных ліній (зрушэнне ці раздваенне) у іх спектрах. Зацьменна-П.з. (разнавіднасць спектральна-падвойных) бачныя як пераменныя: перыядычна трапляючы на адну лінію з праменем назірання, яны зацямняюць адна адну. Астраметрычныя П.з. — адна з кампанент вельмі малая і нябачная ў тэлескоп; выяўляецца па анамаліях у руху гал. кампаненты. Існуюць кратныя зорныя сістэмы (складаюцца з некалькіх зорак), напр.Кастар. Прыблізна 70% усіх зорак уваходзяць у склад падвойных ці кратных сістэм. Іх даследаванне мае важнае значэнне для высвятлення прыроды і эвалюцыі зорак.
Літ.:
Бэттен А. Двойные и кратные звезды: Пер. с англ.М., 1976;
Тесные двойные звездные системы и их эволюция. М., 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
jaźń
jaź|ń
ж.кніжн. асоба; індывідуальнасць;
w głębi ~ni — у глыбіні душы;
rozdwojenie ~ni — раздваенне асобы
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
за́яц, за́йца, мн. зайцы́, -о́ў, м.
1. Невялікі звярок з атрада грызуноў, а таксама футра з яго.
Палахлівы як з.
За двума зайцамі пагонішся — ні аднаго не зловіш (прыказка).
2. Безбілетны пасажыр або глядач, што пранік куды-н. без білета (разм.).
Ехаць зайцам (у знач.прысл.).
|| памянш.ласк.за́йка, -і, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.; ужыв. таксама як ласк. зварот да каго-н.) іза́йчык, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.; ужыв. таксама як ласк. зварот да каго-н.).
|| прым.зае́чы, -ая, -ае (да 1 знач.).
Заечая натура (перан.: палахлівая).
○
Заечая губа — прыроджанае ненармальнае раздваенне верхняй губы ў чалавека.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
біфурка́цыя
(лац. bifurcatio = раздваенне)
1) раздзяленне ракі на дзве пратокі, якія ўпадаюць у розныя басейны;
2) падзел трубчастага органа на дзве галіны, напр. трахеі на дзве бронхі;
3) падзел старшых класаў сярэдняй школы на два патокі, напрамкі ў навучанні, напр. на гуманітарны і матэматычны (параўн.поліфуркацыя).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)