распложа́ться

1. прям., перен. распло́джвацца, разво́дзіцца;

2. страд. распло́джвацца, разво́дзіцца, разгадо́ўвацца; пладзі́цца; см. распложа́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разводи́тьсяI несов. (о супругах) разво́дзіцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разводи́тьсяII несов. (растворяться) разво́дзіцца, разбаўля́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разводи́тьсяIII несов., страд.

1. разво́дзіцца; расклада́цца, раскла́двацца;

2. разво́дзіцца; распло́джвацца, разгадо́ўвацца; см. разводи́тьIII.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

джут, -у, М джу́це, м.

Травяністая расліна сямейства мальвавых, што разводзіцца для тэкстыльнай прамысловасці, а таксама валакно гэтай тканіны.

|| прым. джу́тавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

карп, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прэснаводная рыба сямейства карпавых, якая разводзіцца ў штучных вадаёмах; культурная разнавіднасць сазана.

Люстраны к.

|| прым. ка́рпавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лён-кудра́ш, лёну-кудрашу́, ільну-кудрашу́ і (пасля галосных) льну-кудрашу́, м.

Расліна з невысокім кусцістым сцяблом (31—50 см), разводзіцца як багатая на алей культура.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ага́ва, -ы, ж.

Шматгадовая травяністая трапічная расліна з шорсткім буйным лісцем, якая разводзіцца як дэкаратыўная і для здабывання валакна.

|| прым. ага́вавы, -ая, -ае.

Сямейства агававых (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гера́нь, -і, мн. -і, -ей, ж.

Травяністая расліна сямейства гераніевых з пахучым лісцем, якая разводзіцца як дэкаратыўная ці як прамысловая для атрымання эфірнага алею.

|| прым. гера́ніевы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пладзі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., пло́дзіцца; незак.

1. Размнажацца, разводзіцца.

Не ўсе жывёліны могуць п. ў няволі.

2. перан. З’яўляцца ў вялікай колькасці, распаўсюджвацца.

|| зак. распладзі́цца, -ло́дзіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)