арабі́нніца Месца, багатае дрэвамі рабіны Sorbus (Глуск. Янк. I, 35). Тое ж рабі́наўка, рабі́ннаўка (Слаўг.).

ур. Арабінніца каля пас. Янкі Купалы Глуск.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

лу́жа

1. Калюга, якая застаецца пасля дажджу (паўсям.). Тое ж лу́жына (БРС), лужа́віна, лужа́іна, лужаі́вінка, лужае́віна (Слаўг.), лу́жынка (Лёзн.).

2. Яма з вадою (Мсцісл. Бяльк.).

3. Дрыгва; вялікае махавое балота (Кап., Рэч., Слаўг.).

4. Заліў ракі (Росл. Дабр.).

5. Бяссцёкавае, стаячае возера (Рэч., Слаўг.).

ур. Чыстая Лужа (балота) каля в. Рабінаўка Слаўг., ур. Дубовая Лужа (поле) каля в. Гайшын Слаўг., ур. Чыстая Лужа каля в. Заспа Рэч.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)