Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
салаве́цьразм.
1.гл. caвeць;
2. (п’янець) betrúnken wérden
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
хмяле́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
Разм. Станавіцца п’яным, п’янець. Цяпер, калі Салавейчык перакульваў шклянку трэці раз, — гарэлка яго болей не брала, а Ігнась пачаў хмялець.Лупсякоў.Гэты поп умеў піць і хмялеў не адразу.Чарнышэвіч.//перан. Прыходзіць у стан узбуджанасці, захаплення ад чаго‑н. Хмялею ад водару спелага хлеба, Ад жоўтых рамонкаў, ад квецені вашай.Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бо́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Рмн. ‑чак; ж.
1. Вялікая цыліндрычная пасудзіна з двума плоскімі днішчамі, зробленая з выпуклых драўляных клёпак, сціснутых абручамі, або з бляхі. Пажарная бочка. □ У газеце .. [Малькевіча] назвалі «шашалем» за тое, што зводзіў калгасныя лясы на бочкі, цабэркі, ражкі і збываў гэты тавар тым жа калгасам па дарагой цане.Дуброўскі.
2. Руская мера вадкіх і сыпкіх цел, роўная сарака вёдрам (каля 500 л), якой карысталіся да ўвядзення метрычнай сістэмы. Бочка аўса.
3. Адна з фігур вышэйшага пілатажу.
•••
Ад усіх бочак затычкагл. затычка.
Бочка з порахам — пра напружаныя адносіны паміж кім‑н., якія пагражаюць выліцца ў сутычку, вайну.
Бяздонная бочка — а) пра тое, што патрабуе вялікіх затрат і не акупляе сябе; б) пра таго, хто можа многа выпіць спіртнога і не ап’янець.
Нясе як з бочкі — моцна чуваць пах гарэлкі, віна ад чалавека, які выпіў.
Сорак бочак арыштантаў (нагаварыць) — шмат неверагодных гісторый расказаць.
Як у бочку (кашляць, гаварыць і пад.) — кашляць (гаварыць) глухім голасам, падобным на гук сказанага ў бочку.
Як у бочку (ліць) — многа піць і не п’янець.
Як у бочцы селядцоўгл. селядзец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)