Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАНДУРА́СКІ ЗАЛІ́Ў (ісп. Golfo de Honduras),
заліў Карыбскага м. Абмывае берагі Беліза, Гватэмалы, Гандураса. Даўж. каля 102 км, шыр. да 155 км. Глыб. 22—54 м, каля ўвахода — больш за 2000 м. Упадае рака Матагуа. Салёнасць каля 36 ‰. Прылівы мяшаныя (да 0,7 м). Асн. парты: Пуэрта-Картэс (Гандурас), Пуэрта-Барыяс і Лівінгстан (Гватэмала).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ТА (Meta),
рака ў Калумбіі (у нізоўях служыць мяжой паміж Калумбіяй і Венесуэлай), левы прыток р. Арынока. Даўж. больш за 1000 км, пл. басейна 104 тыс.км². Вытокі ва Усх. Кардыльеры, цячэ пераважна па раўнінах Льянас-Арынока. Сярэдні расход вады 2500 м³/с. Бурныя летнія паводкі. Ніжэй г.Пуэрта-Лопес суднаходная. Найб. гарады: Пуэрта-Карэньё (у вусці) і Аракуэ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Сан-Хуа́нм. San Juan [saŋ ´xwan] n -s (горад, Пуэрта-Рыка)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
АРЫНО́КА (Orinoco),
рака на Пн Паўднёвай Амерыкі, у Венесуэле і Калумбіі. Даўжыня 2730 км, плошча басейна больш за 1 млн.км². Пачынаецца ў паўднёва-заходняй частцы Гвіянскага пласкагор’я, цячэ на Паўночны Усход сярод астанцовых гор Гвіянскага шчыта, утварае шматлікія парогі, вадаспады да 17 м, месцамі цясніны; ніжняе цячэнне Арынока — на Гвіянскай нізіне; упадае ў Атлантычны акіян. Асноўныя прытокі: Каўра, Карані (справа); Гуаўярэ, Мета, Араўка, Апурэ (злева). У вярхоўях ад Арынока аддзяляецца рака Касік’ярэ, па рэчышчы якой каля 1/3 сцёку паступае ў басейн ракі Амазонка (з’ява біфуркацыі рэк). За 200 км ад акіяна — шырокая дэльта (плошча каля 20 тысяч км²), дзе рака падзяляецца на 36 рукавоў (найбольшыя Манама, Макарэа — суднаходны, Бока-Грандэ і іншыя. Марскія прылівы на 400 кіламетраў ад вусця.
Сярэдні расход вады каля 29 тысяч м³/с, гадавы сцёк каля 915 км³. Дажджавыя паводкі з красавіка да кастрычніка. Цвёрды сцёк да 45 млн.т за год. Марское суднаходства — да горада Сьюдад-Балівар, рачное — да горада Пуэрта-Аякуча (Венесуэла), у перыяд дажджоў — да вусця ракі Гуаўярэ (з перарывамі каля парогаў). Каскад ГЭС (найбольшыя — Гуры, на рацэ Карані). На Арынока гарады Санта-Барбара, Пуэрта-Аякуча, Сьюдад-Балівар, Пуэрта-Ардас (Венесуэла), Пуэрта-Карэньё (Калумбія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕРМУ́ДСКІ ТРОХВУГО́ЛЬНІК»,
раён Атлантычнага ак., паміж а-вамі Бермудскімі, Пуэрта-Рыка і п-вам Фларыда, адметны складанымі ўмовамі для навігацыі. З «Бермудскім трохвугольнікам» звязваюць шэраг невытлумачальных бедстваў марскіх і паветр. суднаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КІЯ АНТЫ́ЛЬСКІЯ АСТРАВЫ́ (ісп. Grandes Antillas, англ. Greater Antilles),
заходняя частка архіпелага Антыльскія астравы ў Вест-Індыі. Уключае вял. а-вы Куба, Гаіці, Ямайка, Пуэрта-Рыка і менш значныя, размешчаныя паблізу. Агульная пл. 209 тыс.км².