Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
футраві́на, ‑ы, ж.
1.зб. Вырабленыя шкуркі пушных звяроў як прадмет гандлю; пушніна. Адыходзячы, браты зноў давалі Юрку грошы. — Бяры, чалавек ты! Заплаціш Халусту па вэксалю, бо ўсё роўна ён з цябе шкуру злупіць. Думаеш, што адбудзеш свой доўг дубамі ды футравінай?Чарнышэвіч.
2. Валасяное покрыва пушных звяроў. Собаль — самая каштоўная па сваёй футравіне жывёла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БАРЫСАВЕ́Ц (Канстанцін Фёдаравіч) (н. 11.3.1921, в. Знамя Слуцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1977), праф. (1982). Засл. работнік сельскай гаспадаркі Беларусі (1977). Скончыў Маскоўскі пушніна-футравы ін-т (1953). З 1953 працаваў у Ямала-Ненецкай аўт. акрузе. У 1962—89 у Бел.НДІ жывёлагадоўлі. Асн. кірунак навук. дзейнасці — распрацоўка інтэнсіўных метадаў вытв-сці прадуктаў жывёлагадоўлі, у тым ліку ўдасканаленне тэхнал. працэсаў і арганізацыя вытв-сці малака на буйных фермах і комплексах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ЙПЦЫГ (Leipzig),
горад на У Германіі, у зямлі Саксонія, на р. Вайсе-Эльстэр. 490,9 тыс.ж. (1994). Важны прамысл., гандл., навук. і культ.цэнтр.Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: маш.-буд., у т.л. станкабудаванне, вытв-сцьс.-г. і тэкст. машын, абсталявання для паліграф., хім., харч. прам-сці; вытв-сць пластмас, гумава-тэхн. вырабаў, лакаў і фарбаў; паліграф., тэкст., швейная, пушніна-футравая, харчасмакавая, дывановая. Цэнтр кнігадрукавання (з 15 ст.). Месца правядзення штогадовых міжнар. кірмашоў, у т.л. кніжных (з 1954), кінафестываляў, пушных аўкцыёнаў. Саксонская АН. Лейпцыгскі універсітэт. Ін-т геаграфіі і геаэкалогіі. Нямецкая бібліятэка. Сімф. аркестр Гевандхаўз, хор хлопчыкаў «Таманерхор» (з 13 ст., яго кантарам быў І.С.Бах), кансерваторыя, оперны т-р. Музеі: выяўл. мастацтва, этнаграфіі, маст. рамёстваў, гісторыі горада, Германскі музей кнігі і пісьменнасці. У гіст. цэнтры горада — цэрквы і інш. будынкі 13—18 ст. Манумент Бітвы Народаў (1913).
З 900 паселішча прыбалтыйскіх славян (наз. Ліпск), пазней каланізаваны немцамі. Як Л. згадваецца каля 1017. Каля 1165 атрымаў гар правы, пачалося правядзенне кірмашоў. У 1409 засн.ун-т. У 1519—39 адзін з цэнтраў рэліг.Рэфармацыі ў Германіі. З 1-й пал. 19 ст. індустрыялізаваны (тэкст.вытв-сць і інш.). У час напалеонаўскіх войнаў каля Л. адбылася Лейпцыгская бітва 1813. У 1843 у Л.засн. першая ў Германіі кансерваторыя. У 1830 і 1848 адзін з цэнтраў рэв. руху ў Германіі, у 1860-я г. — пач. 20 ст. адзін з цэнтраў герм. рабочага руху. Пасля прыходу да ўлады ў Германіі нацыстаў тут адбыўся Лейпцыгскі працэс 1933. У 2-ю сусв. вайну значна разбураны.