ГОМАЦЭНТРЫЧНЫ ПУЧО́К прамянёў,
пучок светлавых прамянёў, якія (самі або іх прадаўжэнні) перасякаюцца ў адным пункце. Хвалевая паверхня, што адпавядае гомацэнтрычнаму пучку, — сфера, яе цэнтр — пункт перасячэння гомацэнтрычнага пучка. Відарыс аптычны будзе дакладна адпавядаць арыгіналу (кожнаму пункту арыгінала адпавядае пэўны пункт відарыса), калі гомацэнтрычны пучок пасля праходжання праз аптычную сістэму пераўтвараецца ізноў у гомацэнтрычны.
т. 5, с. 331
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНЦЭНТРЫ́ЧНЫ ПУЧО́К,
сасудзіста-валакністы цяж праводзячай тканкі раслін, у якім драўніна (ксілема) знаходзіцца ў цэнтры пучка, а луб (флаэма) — звонку ці наадварот. З’яўляецца закрытым пучком, бо адсутнічае камбій. Характэрны для вегетатыўных органаў папарацепадобных і аднадольных раслін. Гл. таксама Калатэральны пучок.
т. 8, с. 14
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛАТЭРА́ЛЬНЫ ПУЧО́К,
сасудзіста-валакністы цяж праводзячай тканкі раслін; састаўная ч. лісця, сцябла і кораня. Складаецца з драўніны (ксілемы) і лубу (флаэмы), якія мяжуюцца адным бокам. Бываюць адкрытыя, калі паміж ксілемай і флаэмай ёсць камбій (дае другасны прырост у таўшчыню, характэрны для двухдольных, голанасенных і некат. папарацепадобных) і закрытыя — без камбію.
т. 7, с. 455
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРАКСІЯ́ЛЬНЫ ПУЧО́К ПРАМЯНЁЎ,
светлавы пучок, які распаўсюджваецца ўздоўж восі цэнтраванай аптычнай сістэмы. Утварае малыя вуглы з воссю і нармалямі да пераламляльных і адбівальных паверхняў. Для П.п.п. строга справядлівыя ўсе суадносіны, якія апісваюць утварэнне відарыса аптычнага. У відарысах, створаных П.п.п., адсутнічаюць аберацыі аптычных сістэм (акрамя храматычнай аберацыі ў лінзавых сістэмах). На практыцы пад П.п.п. разумеюць пучок прамянёў, які распаўсюджваецца пад канечнымі (у некалькі градусаў) вугламі да аптычнай восі і для якіх адступленні ад строгіх суадносін можна не ўлічваць. Вобласць вакол аптычнай восі сістэмы, дзе прамяні можна лічыць параксіяльнымі, наз. параксіяльнай.
т. 12, с. 85
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пухо́ўка¹, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -хо́вак, ж.
Пучок мяккіх пушыстых валокнаў, які ўжываецца для пудрання.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ве́нік, -а, мн. -і, -аў, м.
Звязаны пучок галінак для падмятання падлогі, парання ў лазні.
Вязаць венікі.
Бярозавы в.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
радыёпраме́нь, ‑я, м.
Вузкі пучок радыёхваль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пражэ́ктар, -а, мн. -ы, -аў, м.
Прыбор з крывалінейнымі люстрамі, які пасылае яркі пучок прамянёў у пэўным напрамку.
|| прым. пражэ́ктарны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кута́с, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.
Пучок нітак, звязаных разам на канцы, для ўпрыгожання чаго-н.
Пояс з кутасамі.
|| прым. кутасо́вы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
фашы́на, -ы, мн. -ы, -шы́н, ж. (спец.).
Звязаны пучок, жмут галля, чароту для ўмацавання насыпаў, плацін, дарог па балоце і пад.
|| прым. фашы́нны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)