◎ По́спа ’пасылка, мука. якую сыплюць у корм свойскіх жывёл’ (Касп.), рус. разам, nocna ’пасылка ў корм’, ст.-рус.насыпе nocna ’збожжа ў зерні’, серб.nocna ’пасылка, прысыпка’. Ад (палыпаць, прасл.*рояьра, па мадэлі по- + зва < *ρυζτ > να ад зваць. Аддзеяслоўнае ўтварэнне з прыстаўкай по- з семантыкай выніковасці дзеяння. Гл. сыпаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
лікапо́дый
(н.-лац. lycopodium, ад гр. lykos = воўк + pus, podos = нага)
спелыя сухія споры дзеразы, а таксама жоўты парашок з іх, які выкарыстоўваецца ў медыцыне (у т.л. як дзіцячая прысыпка) і ў піратэхніцы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ДЗЕРАЗА́, лікаподый (Lycopodium),
род споравых раслін сям. дзеразовых. 10 відаў. Пашыраны пераважна ў Паўн. паўшар’і. На Беларусі 2 віды: Дз. булавападобная (L. clavatum) і гадавая (L. annotinum). Растуць у яловых. хваёвых, радзей у мяшаных і лісцевых лясах.
Шматгадовыя вечназялёныя расліны з доўгімі вілавата-галінастымі (дыхатамічнымі) паўзучымі сцёбламі даўж. да 2 м. Ад сцёблаў адыходзяць верт. густааблісцелыя парасткі выш. да 30 см, са стробіламі на канцах. Лісце дробнае, сядзячае, лінейна-ланцэтнае, размешчана спіралямі. Стробілы адзіночныя або іх па некалькі на канцах галінак, сядзячыя ці на доўгіх ножках. Лек., фарбавальныя (даюць жоўтую фарбу) і дэкар. расліны; некат. віды ядавітыя. Сухія споры маюць да 50% тлустага алею, выкарыстоўваюцца ў медыцыне (як дзіцячая прысыпка), у ліцейнай вытв-сці. Да роду Дз. часам далучаюць таксама расліны з родаў баранец, дзярэзка, дыфазіястр.