przyschnąć
зак. прысохнуць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
папрысыха́ць, ‑ае; зак.
Прысохнуць да чаго‑н. — пра ўсё, многае, прысохнуць у многіх месцах. Асабліва многа было гліны на абцасах. Папрысыхала — не аддзярэш. Арабей. Твар у Грышука худы і няголены, заляпаны ніткамі твані, сям-там папрысыхалі на ім дробныя зялёныя кружочкі водарасцяў. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прыскаўрэць ’прысохнуць’ (Касп.). Гл. скаурэ́ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ *Прышкару́пнуць, прышкору́пнуць ’прысохнуць’ (ТС). Да шкарупа (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыкарэ́ць ’прысохнуць у выглядзе коркі; прыліпнуць і засохнуць’ (Нас., Гарэц., Байк. і Некр., Др.-Падб., Бяльк.), перан. экспр. ’прычапіцца’ (астрав., Сл. ПЗБ). Прэфіксальнае ўтварэнне ад карэ́ць (гл.), параўн. рус. смал. прикоре́ть ’прысохнуць; пакрыцца коркай’, укр. чарніг. прикорі́ти ’засохнуць у выглядзе коркі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыстра́ць ’прысохнуць, прыстаць; прыстаць, прычапіцца’ (Юрч.), параўн. рус. дыял. пристре́ть ’прыстаць, перадацца каму-небудзь (пра хваробу)’, укр. пристрі́ти ’сурочыць’. Гл. прыстрэ́ч, на семантыку магло паўплываць збліжэнне з прыста́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прыкарэ́ць, ‑эе; зак.
Закарэўшы, прыстаць, прысохнуць. Павязка прыкарэла да раны. □ Я раблю намаганне сесці. Недзе на спіне прыкарэла сарочка да свежай раны, коле ў правым баку. С. Александровіч. На ботах ля самых калень разам з пяском прыкарэла жоўтае сасновае шыллё: Вуля нядаўна хадзіў па лесе. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)