цыбу́льны, -ая, -ае.

1. гл. цыбуля.

2. Які па смаку, паху нагадвае цыбулю.

Цыбульная прыправа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кары́ца, -ы, ж.

Высушаная пахучая кара з галінак карычных дрэў, ужыв. як прыправа.

|| прым. кары́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пастарна́к, -у, м.

Агародная і дзікарослая расліна з прыемным пахам, караняплод з жоўтымі кветкамі, ужыв. як прыправа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сельдэрэ́й, -ю, м.

Агародная расліна сямейства парасонавых, лісце і карэнне якой выкарыстоўваюцца як прыправа.

|| прым. сельдэрэ́евы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запра́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

1. гл. заправіць, заправіцца.

2. Прыправа да стравы, заправа (разм.).

Страва без запраўкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

закра́са, -ы, ж.

Прыправа ў ежу.

Сала — найлепшая з. для першых страў.

Няма мяса, то і жук не з. (прыказка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

basil [ˈbæzl] n. bot. базілі́к (таксама прыправа)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

bay leaf [ˈbeɪli:f] n. лаўро́вы ліст (прыправа)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

гваздзі́ка, -і, ДМ -дзіцы, ж., зб.

Высушаныя бутоны гваздзіковага дрэва, якія выкарыстоўваюцца як прыправа.

|| прым. гваздзіко́вы, -ая, -ае.

Г. алей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кардамо́н, -у, м.

1. Трапічная расліна сямейства імбірных.

2. Насенне гэтай расліны, якое ўжыв. як вострая прыправа.

|| прым. кардамо́навы, -ая, -ае.