Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
прасме́рдлы, ‑ая, ‑ае.
Які насыціўся непрыемным пахам; прасмярдзелы. На гэтай прасмердлай дзёгцем і конскім потам станцыі, воляй-няволяй прыдзецца марнець і сохнуць прынамсі цэлы месяц, а то і болей.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
СПАЛУ́ЧАНЫЯ РЭА́КЦЫІ,
дзве складаныя рэакцыі, якія адбываюцца пры наяўнасці прынамсі аднаго агульнага рэагенту, прычым адна з рэакцый выклікае ці паскарае другую.
Прыклад С.р. — акісленне сульфату жалеза(II) FeSO4 і ёдзістага вадароду HI пераксідам вадароду H2O2; FeSO4 акісляецца незалежна ад прысутнасці HI, а акісленне НІ ідзе толькі ў прысутнасці FeSO4. Такая перадача рэакцыйнай здольнасці ад адной рэакцыі да другой наз.хімічнай індукцыяй. Яе механізм абумоўлены ўдзелам аднолькавых прамежкавых актыўных часціц у кожнай са С.р., напр., рэакцыі акіслення FeSO4 і НІ адбываюцца з удзелам радыкалаў OH, якія ўтвараюцца пры ўзаемадзеянні FeSO4 і H2O2. Адыгрываюць важную ролю ў біяхіміі: біясінтэз бялкоў і нуклеінавых кіслот у клетцы — рэакцыі, спалучаныя з гідролізам пірафасфатнай сувязі ў адэназінтрыфосфарнай кіслаце (АТФ).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
шы́галле, ‑я, н., зб.
Абл. Ігліца. Хоць дождж і ў лесе вымачыў зямлю, але пад шатамі вялікіх дрэў было не мокра, прынамсі, шыгалле, якое ляжала тут скрозь, заставалася амаль сухое.Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ФРАЗЕАЛАГІ́ЧНАЯ АДЗІ́НКА.
фразеалагізм, устойлівая, узнаўляльная адзінка мовы з цэласным значэннем і эмацыянальна-экспрэсіўнай выразнасцю. Складаецца не менш як з двух слоў, з якіх прынамсі адно семантычна пераасэнсаванае.
У моўным працэсе Ф.а. выступаюць як члены сказа або далучаюцца да кантэксту, не ўтвараючы самі па сабе тэксту. Найб. пашыраная ў сучаснай бел.фразеалогіі класіфікацыя Ф.а. — семантычная, якая падзяляе Ф.а. ў залежнасці ад ступені семантычнай злітнасці кампанентаў на 4 групы: фразеалагічныя зрашчэнні, або ідыёмы («душу адвесці»); фразеалагічныя адзінствы, семантыка якіх матывавана асобнымі значэннямі слоў, што іх складаюць («жывога месца не пакінуць»); фразеалагічныя злучэнні, дзе ёсць словы са свабоднымі звязаным ужываннем («разявіць рот»); фразеалагічныя выразы, семантычна члянёныя са свабодным значэннем, але са сталым складам і значэннем у спалучэнні слоў («асадзі назад»). Ужываюцца ў розных стылях мовы, найб. характэрны для гутарковай мовы. Ф.а. адлюстроўваюць нац. спецыфіку мовы. яе самабытнасць; характарызуюцца ацэначнасцю, належаць да яркіх выяўл. сродкаў мовы.
Літ.:
Аксамітаў А.С. Беларуская фразеалогія. Мн., 1978;
Янкоўскі Ф.М. Беларуская фразеалогія. Мн., 1981;
Лепешаў І.Я. Праблемы фразеалагічнай стылістыкі і фразеалагічнай нормы. Мн., 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
чыта́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
Кніжка, часцей падручнік, які змяшчае невялікія тэксты, творы ці ўрыўкі з твораў, для практыкавання ў чытанні, набыцця навыкаў у чытанні; хрэстаматыя. Характэрна, што большая частка.. баек [Коласа] напісана для дзяцей, прынамсі паэт меркаваў змясціць іх у дзіцячай чытанцы.Казека.Настаўніца бярэ беларускую чытанку «Родны край».Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ту́тухны ‘тут’, ‘прынамсі тут’, ‘тут-такі’ (Нас.). Да ту́т1 (гл.). Утворана пры дапамозе суф. ‑ухн‑ з ласкальным значэннем (параўн. бо́жухна, ма́тухна).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пладаві́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Які дае многа пладоў (у 1 знач.). Каб была пладавітай зямля, Каб гарэлі зарніцы над краем, Каб радзіма мая расцвіла Багацейшым у свеце ўраджаем, Мы сабралі палоскі-шнуры У адно, у шырокае поле.Астрэйка.// Які хутка размнажаецца, нараджае вялікае патомства. Трусы вельмі пладавітыя.
2.перан. Які напісаў многа мастацкіх ці навуковых твораў. Прынамсі, у галіне, у якой ён [Шчакаціхін] працаваў, Беларусь таго часу не мела больш пладавітага і больш самаадданага працаўніка.Ліс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
least
[li:st]1.
adj.
найме́ншы
2.
n.
найме́ншае -га n.
at (the) least — прына́мся, прына́мсі, са́ма ме́ней
not in the least — ані́
3.
adv.
найме́нш
last but not least — апо́шні, але ня ме́нш ва́жны
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Бахаты́ ямы, дзе дабываюць гліну’ (Яшкін), баханы́ ямы’ (Яшкін). Прынамсібахаты́, здаецца, таго ж паходжання, што і бо́хат (bochъt‑), гл. Магчыма, таксама гукапераймальным па паходжанню з’яўляецца і слова баханы́, але з іншым дзеяслоўным суфіксам (boch‑on‑).