Разм. Звыкнуцца з чым‑н. непрыемным, з якімі‑н. непаладкамі. Пад канец другога тыдня астрожная адзінота і нуда сталі менш мучыць Максіма. Ён абцярпеўся і пачаў крыху прывыкаць да ўсяго гэтага.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Абл. Шукаючы каго‑, што‑н., заглядваць усюды. Больш за гадзіну калацілі.. [паліцыянты] хату: лазілі пад печ, шукалі на гарышчы, нікалі за засланку.Сабаленка.Напэўна [Андрэю Данілавічу] было не прывыкаць — лазіць самому па гаршках, нікаць па палічках, карацей кажучы, займацца самаабслугоўваннем.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прывы́кнуць, прывыка́ць ’набыць прывычку; прывучыцца; асвоіцца’ (Бяльк., ТСБМ). Працягвае ст.-бел.привыкнути, привыкати, якое ад выкнути, гл. вы́кнуць (< прасл.*vyknǫti); сюды ж прывы́чка ’схільнасць, манера паводзін, звычай’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
nawykać
незак.do czegoпрывыкаць, прызвычайвацца да чаго
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)