прафесі́йны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. прафесі́йны прафесі́йная прафесі́йнае прафесі́йныя
Р. прафесі́йнага прафесі́йнай
прафесі́йнае
прафесі́йнага прафесі́йных
Д. прафесі́йнаму прафесі́йнай прафесі́йнаму прафесі́йным
В. прафесі́йны (неадуш.)
прафесі́йнага (адуш.)
прафесі́йную прафесі́йнае прафесі́йныя (неадуш.)
прафесі́йных (адуш.)
Т. прафесі́йным прафесі́йнай
прафесі́йнаю
прафесі́йным прафесі́йнымі
М. прафесі́йным прафесі́йнай прафесі́йным прафесі́йных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сацыя́льна-прафесі́йны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сацыя́льна-прафесі́йны сацыя́льна-прафесі́йная сацыя́льна-прафесі́йнае сацыя́льна-прафесі́йныя
Р. сацыя́льна-прафесі́йнага сацыя́льна-прафесі́йнай
сацыя́льна-прафесі́йнае
сацыя́льна-прафесі́йнага сацыя́льна-прафесі́йных
Д. сацыя́льна-прафесі́йнаму сацыя́льна-прафесі́йнай сацыя́льна-прафесі́йнаму сацыя́льна-прафесі́йным
В. сацыя́льна-прафесі́йны (неадуш.)
сацыя́льна-прафесі́йнага (адуш.)
сацыя́льна-прафесі́йную сацыя́льна-прафесі́йнае сацыя́льна-прафесі́йныя (неадуш.)
сацыя́льна-прафесі́йных (адуш.)
Т. сацыя́льна-прафесі́йным сацыя́льна-прафесі́йнай
сацыя́льна-прафесі́йнаю
сацыя́льна-прафесі́йным сацыя́льна-прафесі́йнымі
М. сацыя́льна-прафесі́йным сацыя́льна-прафесі́йнай сацыя́льна-прафесі́йным сацыя́льна-прафесі́йных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дылетанты́зм, -у, м. і дылета́нцтва, -а, н.

Дылетанцкія адносіны да таго, што патрабуе спецыяльных прафесійных ведаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

персана́л, -у, м.

Асабовы склад работнікаў установы, прадпрыемства, аб’яднаных па прафесійных і іншых адзнаках.

П. лабараторыі.

Медыцынскі п.

Абслуговы п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

malpractice [ˌmælˈpræktɪs] n. fml

1. незако́нны ўчы́нак; злоўжыва́нне

2. прафесі́йная нядба́йнасць; парушэ́нне зако́на або́ прафесі́йных пра́віл

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

облсовпро́ф (областно́й сове́т профессиона́льных сою́зов) аблсаўпра́ф, -фа м. (абласны́ саве́т прафесі́йных саю́заў).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сіндыка́т, -а, М -ка́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Буйное манапалістычнае аб’яднанне прадпрыемцаў, у якім удзельнікі, захоўваючы вытворчую самастойнасць, ажыццяўляюць сумесную камерцыйную дзейнасць (вызначэнне цэн, закупку сыравіны, збыт тавараў) з мэтай абмежавання канкурэнцыі і забеспячэння панавання на рынках.

2. У некаторых краінах: назва прафесійных саюзаў.

|| прым. сіндыка́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ВЦСПС м. (Всесою́зный Центра́льный Сове́т Профессиона́льных Сою́зов) уст. ВЦСПС (Усесаю́зны Цэнтра́льны Саве́т Прафесі́йных Саю́заў).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ДЭКАМПРЭСІ́ЙНЫЯ ХВАРО́БЫ,

хваробы чалавека, абумоўленыя рэзкай зменай ціску навакольнага асяроддзя. Узнікаюць у лётных экіпажаў пры працяглых палётах на выш. больш за 8 тыс. м, у вадалазаў і кесоншчыкаў (кесонная хвароба) пры апусканнях на значныя глыбіні. Адносяцца да прафесійных хвароб.

т. 6, с. 330

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КЛУБ (англ. club),

грамадская арганізацыя, якая аб’ядноўвае людзей з мэтай зносін на аснове паліт., навук., маст., спарт., прафесійных і інш. інтарэсаў, а таксама для сумеснага правядзення вольнага часу. Узніклі ў Англіі ў 16 ст. 2) Будынак, памяшканне такіх арганізацый.

т. 8, с. 349

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)