прафесі́йна-ўжытко́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. прафесі́йна-ўжытко́вы прафесі́йна-ўжытко́вая прафесі́йна-ўжытко́вае прафесі́йна-ўжытко́выя
Р. прафесі́йна-ўжытко́вага прафесі́йна-ўжытко́вай
прафесі́йна-ўжытко́вае
прафесі́йна-ўжытко́вага прафесі́йна-ўжытко́вых
Д. прафесі́йна-ўжытко́ваму прафесі́йна-ўжытко́вай прафесі́йна-ўжытко́ваму прафесі́йна-ўжытко́вым
В. прафесі́йна-ўжытко́вы (неадуш.)
прафесі́йна-ўжытко́вага (адуш.)
прафесі́йна-ўжытко́вую прафесі́йна-ўжытко́вае прафесі́йна-ўжытко́выя (неадуш.)
прафесі́йна-ўжытко́вых (адуш.)
Т. прафесі́йна-ўжытко́вым прафесі́йна-ўжытко́вай
прафесі́йна-ўжытко́ваю
прафесі́йна-ўжытко́вым прафесі́йна-ўжытко́вымі
М. прафесі́йна-ўжытко́вым прафесі́йна-ўжытко́вай прафесі́йна-ўжытко́вым прафесі́йна-ўжытко́вых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прафесі́йна-тэхні́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. прафесі́йна-тэхні́чны прафесі́йна-тэхні́чная прафесі́йна-тэхні́чнае прафесі́йна-тэхні́чныя
Р. прафесі́йна-тэхні́чнага прафесі́йна-тэхні́чнай
прафесі́йна-тэхні́чнае
прафесі́йна-тэхні́чнага прафесі́йна-тэхні́чных
Д. прафесі́йна-тэхні́чнаму прафесі́йна-тэхні́чнай прафесі́йна-тэхні́чнаму прафесі́йна-тэхні́чным
В. прафесі́йна-тэхні́чны (неадуш.)
прафесі́йна-тэхні́чнага (адуш.)
прафесі́йна-тэхні́чную прафесі́йна-тэхні́чнае прафесі́йна-тэхні́чныя (неадуш.)
прафесі́йна-тэхні́чных (адуш.)
Т. прафесі́йна-тэхні́чным прафесі́йна-тэхні́чнай
прафесі́йна-тэхні́чнаю
прафесі́йна-тэхні́чным прафесі́йна-тэхні́чнымі
М. прафесі́йна-тэхні́чным прафесі́йна-тэхні́чнай прафесі́йна-тэхні́чным прафесі́йна-тэхні́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прафесі́йна-тэхні́чны профессиона́льно-техни́ческий;

~на-тэхні́чнае вучы́лішча — профессиона́льно-техни́ческое учи́лище

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прафесійна-тэхнічныя вучылішчы 8/564—565

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Прафесійна-тэхнічная адукацыя 3/207; 5/535; 7/408; 8/497, 564, 565, 573; 10/407; 12/382—383

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Гарадскія прафесійна-тэхнічныя вучылішчы 8/564

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Сельскія прафесійна-тэхнічныя вучылішчы 8/564

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПРАФЕСІ́ЙНА-ТЭХНІ́ЧНАЯ АДУКА́ЦЫЯ,

сістэма падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі спецыялістаў для розных галін нар. гаспадаркі; адна з састаўных частак прафесійнай адукацыі. Засн. на базавай або агульнай сярэдняй адукацыі. Уключае прафес. вучылішчы, ліцэі, каледжы, вышэйшыя прафес. і тэхн. ўстановы, цэнтры прафес. адукацыі, навуч.-вытв. цэнтры і інш. Мае розныя профілі: маш.-буд., буд., аграпрамысл., электратэхн., хім., сферы паслуг і інш. Для атрымання дадатковых прафес. ведаў і навыкаў, набыцця новых прафесій і спецыяльнасцей прафес.-тэхн. навуч. ўстановы праводзяць павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўку кадраў. На Беларусі ў сістэме П.-т.а. 248 навуч. устаноў, у якіх 136 тыс. навучэнцаў па 350 прафесіях (2000/2001 навуч. г.). Гл. таксама Беларусь (раздз. «Асвета»).

Э.​М.​Каліцкі.

т. 13, с. 28

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРАФЕСІЙНА-ТЭХНІЧНАЯ АДУКАЦЫЯ.

Першыя прафес.-тэхн. ўстановы на Беларусі ўзніклі ў 2-й пал. 19 ст. пераважна пры з-дах і ф-ках на сродкі прыватных асоб, дабрачынных т-ваў, гар. улад. У іх рыхтавалі кавалёў, слесараў. сталяроў, агароднікаў, садаводаў, камерц. работнікаў. У 1914 на тэр. Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губ. было 9 рамесных вучылішчаў (606 навучэнцаў). У 1920-я г. адкрыты прафес.-тэхн. школы, тэхн. курсы на прадпрыемствах, школы фабрычна-заводскага вучнёўства (ФЗВ). У 1932 у. школах ФЗВ займалася 13 тыс. навучэнцаў. У 1940 у сістэме прац. рэзерваў адкрыта 40 школ ФЗВ, 15 рамесных і 6 чыг. вучылішчаў. У гады Вял. Айч. вайны прафес.-тэхн. навуч. ўстановы эвакуіраваны на Урал і ў Зах. Сібір. У канцы 1945 працавалі 72 навуч. ўстановы прац. рэзерваў (14,3 тыс. навучэнцаў). У 1959 створана сістэма прафес.-тэхн. адукацыі; з 1969 дзейнічаюць сярэднія прафес.-тэхн. вучылішчы (ПТВ). У 1989 створаны прафес. навуч. ўстановы новага тыпу, у т. л. вышэйшыя прафес. вучылішчы, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку высокакваліфікаваных кадраў для прамысловасці і сельскай гаспадаркі. У 1995/96 навуч. г. ў 252 прафес.-тэхн. навуч. установах па 400 прафесіях навучалася 130,1 тыс. навучэнцаў (гл. табл. 2). Ва ўмовах пераходу да рыначных адносін у сістэме прафес.-тэхн. адукацыі вырашаюцца праблемы занятасці, удасканалення навуч. планаў і праграм, арганізацыі новых форм прац. навучання і прафес. падрыхтоўкі (вучнёўскія кааператывы, малыя прадпрыемствы, політэхн. цэнтры, рэальныя школы і класы, тэхн. ліцэі, рэгіянальныя прафцэнтры і комплексы, школы—ПТВ, ПТВ—тэхнікумы, ПТВ—тэхнікумы—ВНУ і інш.

На пач. 2003/04 навуч. г. прафес. адукацыю забяспечвалі 242 прафес.-тэхн. навуч. ўстановы (ПТНУ), у якіх падрыхтоўку па 350 прафесіях атрымлівалі 125,4 тыс. навучэнцаў (гл. табл. 2). 238 прафес.-тэхн. навуч. устаноў знаходзяцца ў сістэме Мін-ва адукацыі, у іх навучаюцца 130,8 тыс. навучэнцаў (98,6%). З іх 46 маюць статус вышэйшага прафес.-тэхн. вучылішча і ажыццяўляюць падрыхтоўку па праграмах сярэдніх спец. навуч. устаноў. Больш за 15 тыс. навучэнцаў ПТНУ атрымліваюць агульнаадук. падрыхтоўку па профільных прадметах на павышаным узроўні ў ліцэйскіх групах. У рамках непарыўнай адукацыі ідзе падрыхтоўка спецыялістаў з сярэдняй спец. адукацыяй у прафес.-тэхн. каледжах, вышэйшых прафес. вучылішчах, а таксама сярэдніх спец. навуч. установах у скарочаны тэрмін пасля засваення праграм прафтэхадукацыі. У ПТНУ сістэмы Мін-ва адукацыі працуюць 14,5 тыс. інж.-пед. работнікаў. Навучэнцы ПТНУ з тэрмінам навучання больш як 10 мес забяспечваюцца бясплатным аднаразовым харчаваннем, а з малазабяспечаных сем’яў — трохразовым харчаваннем.


Табліца 2
Установы, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі (на пачатак навуч.года)
Колькасць навуч. устаноў У іх вучняў, тыс. Прынята вучняў, тыс. Падрыхтавана
(выпушчана)
кваліфікаваных
рабочых, тыс.
1995/96 252 130,1 55,2 59,2
2000/01 248 137,7 60,8 54,7
2003/04 242 125,4 52,6 56,9
у т. л. дзённыя прафесійна-тэхн. навучальныя ўстановы 227 122,6 50,3 54,1
у іх: аддзяленні на аснове агульнабазавай адукацыі 200 96,8 30,7 35,9
аддзяленні на аснове агульнай сярэдняй адукацыі 139 25,8 19,6 18,3

т. 18, кн. 2, с. 415

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«Аб навучальнай прафесійна-тэхнічнай павіннасці» (дэкрэт) 8/564

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)