1. Зрабіць больш простым, менш складаным (звычайна пра структуру чаго-н.).
С. канструкцыю машыны.
С. працэс вытворчасці.
2. Зрабіць больш даступным для разумення, падаць што-н.прасцей, чым раней было.
С. правілы пунктуацыі.
3. Пазбавіць што-н. глыбіні, сур’ёзнасці, багацця форм і зместу і пад.
С. сюжэт.
|| незак.спрашча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз.спрашчэ́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вы́віх, ‑у, м.
1. Зрушэнне касцей з пастаяннага месца ў суставе. Вывіх рукі.// Месца, дзе зрушыліся косці.
2.перан.Разм. Адхіленне ад звычайнага становішча, нормы. Фармалістычныя вывіхі ў творчасці. □ Караць прасцей простага, а вось чалавечыя вывіхі выпраўляць куды складаней.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
plain2[pleɪn]adj.
1.я́сны, зразуме́лы;
I made myself plain. Я ясна выказаўся.
2. про́сты;
I li ke plain food. Я люблю простую ежу.
3. прамы́, шчы́ры, адкры́ты;
a plain answer прамы́ адка́з
♦
(as) plain as day/(as) plain as the nose on your faceя́сны як дзень, ясне́й я́снага; ≅ як дво́йчы два;
plain sailingпрасце́й про́стага, прасце́й па́ранай рэ́пы; ве́льмі про́ста і лёгка
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
зду́маць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Выдумаць, прыдумаць. Прасцей за той шлях, што прывёў пастушка з маленькай вёскі Раткава да высокай годнасці Героя Савецкага Саюза, цяжка здумаць.«Беларусь».// Падумаць, дадумацца. — Я ж і цяпер сад калгасны даглядаю. А ты нават не здумаеш заглянуць на мой хутар.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
simplicity[sɪmˈplɪsəti]n.
1. прастата́, несклада́насць
2. прастаду́шнасць; няхі́трасць;
the simplicity of character прастаду́шнасць, няхі́трасць;
simplicities of cottage life ці́хія ра́дасці вяско́вага жыцця́;
for the sake of simplicity дзе́ля прастаты́; каб было́прасце́й;
She is simplicity itself. Яна сама наіўнасць.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ДАМА́ЧАЎСКІ СТРОЙ,
традыцыйны комплекс бел.нар. адзення ў Зах. Палессі. Быў пашыраны ў ваколіцах г.п. Дамачава, паўд.-зах. частцы Брэсцкага і Маларыцкага р-наў (уздоўж р. Буг), на тэр. Польшчы (ваколіцы г. Уладава) і ў паўн.-зах. раёнах Валынскай вобл. Украіны.
Жаночы касцюм складаўся з кашулі, спадніцы-рабака, фартуха, гарсэта, галаўнога ўбору. Кашуля мела шырокі адкладны каўнер, вышыты па краях. Аздаблялася малінавым з украпаннямі чорнага арнаментам гладкіх і пункцірных палос на плечавой устаўцы, верхняй і ніжняй частцы рукава. Ніжні ўзорысты шляк рукава дамінаваў над верхнімі палосамі арнаментам зорак, крыжыкаў, зігзагаў і інш. Спадніца і фартух (1-полкавы) шыліся з аднолькавай па якасці і каларыстычна-арнаментальным вырашэнні даматканай паўшарсцяной ці льняной тканіны, прасаваліся ў буйныя складкі. Усё поле спадніцы запаўнялі чырвоныя, зялёныя, белыя, блакітныя, чорныя падоўжныя ці папярочныя палосы. Неад’емнай часткай касцюма дзяцей, дзяўчат і падлеткаў быў гарсэт (гарсэт-безрукаўка і гарсэт з рукавамі — кабат). Жаночыя гарсэты шылі з блакітнай тонкай шэрсці фабрычнага вырабу, спераду багата аздаблялі рознакаляровымі тасёмкамі, стужкамі, гузікамі, дэкар. строчкай. Прасцей былі гарсэты з валенага (лямцаванага) даматканага сукна цёмна-карычневага колеру. Галаўным уборам замужніх жанчын быў чырвоны каптур (з бакавымі вушкамі і зубцом над ілбом), бачны край якога аздабляўся карункамі, залацістай тасьмой. Паверх каптура накладалі згорнутую ў валік накрухмаленую пярэстую крамную хустку. Мужчыны насілі белую кашулю з стаяча-адкладным каўняром, падперазаную вузкім тканым поясам, карычнева-шэрыя нагавіцы і гарсэт з рукавамі ці без рукавоў (аздабляўся вітым і плеценым коскай рознакаляровым шнурам і тасьмой). На галаву надзявалі саламяныя капелюшы з чорнай стужкай.
М.Ф.Раманюк.
Дамачаўскі строй. Святочныя ўборы дзяўчат і маладых жанчын. 1910-я г. Вёска Чэрск Брэсцкага раёна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
фасо́ністы, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Прыгожага, моднага фасону. Між.. [мужчын] быў і Руды Андрэй, акуратна паголены... у фасоністай гарадской шапцы, — першы ў Куранях палітык і прамоўца.Мележ.У кабінеце дырэктара на сцяне віселі ўзоры прадукцыі — фасоністыя жаночыя сукенкі з рознакаляровага квяцістага шоўку.Ус.// Вычварнага фасону. [Волечка:] — Ён не любіць нічога фасоністага. Калі прасцей — падабаецца.Савіцкі.
2. Фарсісты, франтаваты (пра чалавека). Юля заўважыла, што між сяброў Станіка Ралан быў як бы першым нумарам. Культурны, фасоністы.Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спро́шчаны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад спрасціць.
2.узнач.прым. Больш просты; прасцей, чым раней. Спрошчаная арфаграфія. Спрошчаны механізм.
3.узнач.прым. Недастаткова глыбокі, прымітыўны. Бясспрэчна адно: дзіцячы пісьменнік не мае права даваць чытачу спрошчанае ўяўленне аб жыцці, ён павінен умець проста і зразумела гаварыць аб складаным.Шкраба.Спрошчаны фінал у пэўнай меры перашкодзіў твору стаць цэласным, унутрана завершаным.Мушынскі.
4.узнач.прым.Разм. Вызвалены ад патрабаванняў маралі; празмерна вольны. Спрошчаныя адносіны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ры́хтык, прысл.
Разм.
1. Якраз, дакладна (таксама, такі самы). Алімпа ўгледзела праз шыбу акна прыплюснуты нос і вушы, рыхтык такія, як у дзядзькі.Сабаленка.Карацей і прасцей кажучы, .. [гаспадар] гуляў са мной рыхтык так, як гуляе кот з мышкай, не даючы ёй ніякай магчымасці пазбавіцца ягоных кіпцюроў.Дубоўка.
2.узнач.нязм.прым. Выліты хто‑н., падобны на каго‑н. — У клубе сядзеў дзядзька рыхтык наш Пракоп Кульгавы.Хведаровіч.Яшчэ калі малым быў, аднойчы, на вадохрышча, вылепіў са снегу станавога, але ж рыхтык ён.Гурскі.
[Польск. rychtyk, rychtyg з ням.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)