Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
асе́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Рмн. ‑чак; ж.
Адсутнасць выстралу пры спуску курка ў выніку няспраўнасці зброі або патрона. Тадэўчык.. прыцэліўся і націснуў курок. — Асечка! Порах, мабыць, мокры...Бядуля.//перан.Разм. Няўдача, прамашка ў якой‑н. справе. Відаць, Бародка разлічваў на іншы эфект: па-мужчынску пажартуюць — і ўсё.. Але яўна атрымалася асечка, і Арцём Захаравіч ураз забыўся на кулінарыю, павярнуўся да Лемяшэвіча расчырванелы, калючы.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нядо́бра,
1.Прысл.да нядобры (у 1, 3–5 знач.).
2.безас.узнач.вык. Дрэнна. Марылька глядзіць на.. [бацьку] і маўчыць. А потым пытаецца: — Праўда, тата, — хварэць нядобра?Брыль.// Не ўсё ў парадку, не па душы. На жаль, і так яшчэ бывае. Сапун сядзіць, на іншых наракае: Прамашка ў гэтага, памылка ў таго... Усё яму нядобра, слаба.Корбан.
3.безас.узнач.вык., каму. Пра цяжкі фізічны або душэўны стан. [Вера:] — Табе нядобра, мая ягадка? Ты, можа, вады вып’еш?Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Nemo sine vitiis est/nascitur
Ніхто не бывае/не нараджаецца без заганаў.
Никто не бывает/не рождается без пороков.
бел. Не без граху. І на Машку бывае прамашка. І на дзеўку бывае грэх. Жыццё мучыць, жыццё і вучыць.
рус. Не без греха. Грех сладок, человек падок. Один Бог без греха. Без греха век не проживёшь.
фр. Nul vifs sans vices (Не без греха). Chacun a son péché mignon (У всякого свой грешок). Que celui qui est sans péché lui jette la première pierre (Пусть тот, кто без греха, бросит в неё первый камень).
англ. No man is wise at all times (Никто не мудр всё время).
нем. Süß ist die Sünde, schwach der Mensch (Сладость ‒ грех, слаб ‒ человек). Süß ist das Laster, schwach der Mensch (Сладок ‒ порок,слаб ‒ человек).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
про́махм.
1. про́мах, -ху м.;
стреля́ть без про́маха страля́ць без про́маху;
2.(ошибка, оплошность) перен. про́мах, -ху м., прама́шка, -кі ж.;