рэстаўрацы́йна-прае́ктны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
рэстаўрацы́йна-прае́ктны |
рэстаўрацы́йна-прае́ктная |
рэстаўрацы́йна-прае́ктнае |
рэстаўрацы́йна-прае́ктныя |
| Р. |
рэстаўрацы́йна-прае́ктнага |
рэстаўрацы́йна-прае́ктнай рэстаўрацы́йна-прае́ктнае |
рэстаўрацы́йна-прае́ктнага |
рэстаўрацы́йна-прае́ктных |
| Д. |
рэстаўрацы́йна-прае́ктнаму |
рэстаўрацы́йна-прае́ктнай |
рэстаўрацы́йна-прае́ктнаму |
рэстаўрацы́йна-прае́ктным |
| В. |
рэстаўрацы́йна-прае́ктны (неадуш.) рэстаўрацы́йна-прае́ктнага (адуш.) |
рэстаўрацы́йна-прае́ктную |
рэстаўрацы́йна-прае́ктнае |
рэстаўрацы́йна-прае́ктныя (неадуш.) рэстаўрацы́йна-прае́ктных (адуш.) |
| Т. |
рэстаўрацы́йна-прае́ктным |
рэстаўрацы́йна-прае́ктнай рэстаўрацы́йна-прае́ктнаю |
рэстаўрацы́йна-прае́ктным |
рэстаўрацы́йна-прае́ктнымі |
| М. |
рэстаўрацы́йна-прае́ктным |
рэстаўрацы́йна-прае́ктнай |
рэстаўрацы́йна-прае́ктным |
рэстаўрацы́йна-прае́ктных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Дзяржаўны праектны інстытут, гл. Мінскпраект
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Беларускі дзяржаўны праектны інстытут, гл. Белдзяржпраект
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ ПРАЕ́КТНЫ ІНСТЫТУ́Т (Белпраект) Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1933 у Мінску на базе праектнай канторы Белжылбуда і Бел. філіяла Дзіпрагара РСФСР як Бел. дзярж. праектны ін-т. З 1990 арэнднае прадпрыемства. Галаўны ін-т па жыллёва-грамадз. буд-ве ў Беларусі. Асн. кірункі дзейнасці: распрацоўка тэндэрнай дакументацыі, тыпавых, эксперым. і асобных індывід. праектаў, жылых дамоў, інтэрнатаў, гасцініц, школ, дзіцячых дашкольных устаноў і праектаў забудовы; комплекснае праектаванне аб’ектаў аховы здароўя і адпачынку, спарт. Збудаванняў, н.-д. і навуч. устаноў, відовішчных, адм.-вытв. будынкаў і інш. аб’ектаў грамадз. прызначэння.
т. 2, с. 455
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУДАЎНІ́ЦТВА НАВУКО́ВА-ДАСЛЕ́ДЧЫ І ЭКСПЕРЫМЕНТА́ЛЬНА-ПРАЕ́КТНЫ ІНСТЫТУ́Т.
Засн. ў 1957 у Мінску на базе аддзела буд-ва і архітэктуры АН Беларусі (з 1954) як НДІ буд-ва і архітэктуры. У 1987—95 НДІ будаўніцтва. Асн. кірункі дзейнасці: архітэктура і новыя канструкцыі шматпавярховых каркасных будынкаў масавага прызначэння з выкарыстаннем традыц. зборных вырабаў; архітэктурна-канструкцыйныя і тэхнал. праблемы рэканструкцыі жылых і грамадскіх будынкаў, інж. збудаванняў; сучасныя канструкцыі і тэхналогіі будовы падмуркаў, інж. камунікацый; беспрагрэўная тэхналогія вытв-сці зборнага і маналітнага бетону і жалезабетону; малапавярховае і індывід. энергаэфектыўнае жыллё хуткага буд-ва з выкарыстаннем мясцовых і інш. сучасных матэрыялаў і канструкцый; сучасныя сістэмы ацяплення і цеплавая ізаляцыя будынкаў.
т. 3, с. 310
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГОРАДАБУДАЎНІ́ЦТВА БЕЛАРУ́СКІ НАВУКО́ВА-ДАСЛЕ́ДЧЫ І ПРАЕ́КТНЫ ІНСТЫТУ́Т Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь (БелНДІПгорадабудаўніцтва). Засн. ў 1976 у Мінску на базе Мінскага філіяла Цэнтр. н.-д. і праектнага ін-та горадабуд-ва (з 1970). Галаўная арг-цыя па горадабудаўніцтве Беларусі.
Аддзяленні (1996): навуковае (9 аддзелаў), праектнае (аддзелы: раённай планіроўкі, 2 арх.-планіровачныя, арх.-канструктарскі, 3 інжынерныя, аўтаматызацыі работ). Асн. кірункі дзейнасці: навук. даследаванні, распрацоўка навукова-метадычнай і нарматыўна-прававой дакументацыі ў галіне тэр. планіроўкі, горадабудаўніцтва, аховы навакольнага асяроддзя; распрацоўка дакументацыі па планіроўцы рэгіёнаў, планіроўцы і забудове гар. паселішчаў і асобных тэрыторый, развіцці трансп. і інж. інфраструктур; распрацоўка і эксплуатацыя геаінфарм. сістэм і банкаў даных у горадабудаўніцтве і буд. комплексе; распрацоўка праектна-каштарыснай дакументацыі на аб’екты жыллёва-грамадз. прызначэння.
В.П.Іўлічаў.
т. 5, с. 356
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Па будаўніцтву на вёсцы Беларускі навукова-даследчы і праектны інстытут Дзяржбуда БССР 12/431
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
НА́ФТАВАЙ І ГА́ЗАВАЙ ПРАМЫСЛО́ВАСЦІ БЕЛАРУ́СКІ НАВУКО́ВАДАСЛЕ́ДЧЫ І ПРАЕ́КТНЫ ІНСТЫТУТ («БелНДПІнафта»),
Засн. ў 1991 у Гомелі на базе Гомельскага комплекснага аддзела (створаны ў 1967 пасля адкрыцця на Беларусі прамысл. радовішчаў нафты, 1964) ін-та «УкрДЗІПРАНДІнафта». Уваходзіць у склад ВА «Беларусьнафта» Бел. дзярж. канцэрна па нафце і хіміі «Белнафтахім». Асн. кірункі н.-д. дзейнасці: тэхніка і тэхналогія здабычы нафты; распрацоўка нафтавых і газавых радовішчаў; фізіка-хімія нафтавага пласта, новых метадаў павышэння нафтааддачы; ахова ад карозіі нафтапрамысл. абсталявання; пошук новых кірункаў геолага-разведачных работ, падлік запасаў нафты і газу; нафтавая гідрагеалогія і літагідрагеахімія; распрацоўка новых тэхналогій і тэхн. рашэнняў пры праектаванні буд-ва свідравін; інжынерна-геал. пошукі і падрыхтоўка да работы нафтавых радовішчаў; арг-цыя працы і вытв-сці; ахова навакольнага асяроддзя.
т. 11, с. 215
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
прое́ктный в разн. знач. прае́ктны;
прое́ктная сме́та прае́ктны каштары́с;
прое́ктное бюро́ прае́ктнае бюро́.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ГРО́ДЗЕНСКІ НАВУКО́ВА-ДАСЛЕ́ДЧЫ І ПРАЕ́КТНЫ ІНСТЫТУ́Т АЗО́ТНАЙ ПРАМЫСЛО́ВАСЦІ І ПРАДУ́КТАЎ АРГАНІ́ЧНАГА СІ́НТЭЗУ (ГІАП) Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці хімічнай і нафтахімічнай прадукцыі. Засн. ў Гродне ў 1973 як Гродзенскі філіял Дзярж. н.-д. і праектнага ін-та азотнай прам-сці і прадуктаў арган. сінтэзу (Масква). З 1992 самастойны ін-т. Асн. кірункі работы: распрацоўка новых тэхналогій і прадуктаў па сінтэзе кандэнсацыйных і полімерызацыйных смол і супалімераў на аснове карбаміду, капралактаму і прадуктаў арган. сінтэзу; распрацоўка і ўкараненне новых лакафарбавых матэрыялаў, тэхналогій атрымання комплексных вадкіх і грануляваных мінер. угнаенняў, арган. і неарган. хімікатаў з адходаў вытв-сці; распрацоўка поўнага комплексу праектна-каштарысных работ прадпрыемстваў хім., нафтахім. і азотнай прам-сці, агульнапрамысл., прыродаахоўных і інш. аб’ектаў; абследаванне буд. канструкцый і выкананне праектаў па іх аднаўленні.
М.І.Вінакураў.
т. 5, с. 436
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)