*Пру́чацца, пру́чатысь ’намагацца, сіліцца’ (Клім.), пру́чатіся ’тс’ (брэсц., Нар. лекс.), пру́чаті ’падымаць што-небудзь цяжкае’ (беласт., Сл. ПЗБ). Укр. пруча́тися ’ўпірацца, натурыцца, супраціўляцца’, пручну́тися ’ірвануцца, кінуцца’, чэш. дыял. vypručiť (‑čať, ‑čovať) ’прагінацца, каробіцца (аб сценах дому, дошчачках бочкі)’, ’ганарыцца’, (vy)prúčat sa ’ганарліва прагінацца назад’, славац. pručiť ’выгінаць, згінаць’. Прасл. *pručiti ’надзімацца, выгінацца, намагацца’, ’працівіцца’ < прасл. *pruk‑ працягвае і.-е. аснову *(s)preuk‑ (Варбат, Этимология–1975, 31). Борысь (Зб. Русэку, 41–44) далучае сюды харв. чакаўск. пру̏čit ’марнатравіць, раскідваць (грошы)’ і выводзіць першаснае значэнне прасл. *pručiti ’прымушаць рассыпацца, разлятацца, растрэсквацца’, суадноснага з ітэратывам *pručati.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Важґа́цца1прагінацца’ (гук ґ выбухны) (З нар. сл.): «кладка важгаецца». Да вага (?). Магчыма, кантамінацыя ва́жыцца ’вагацца, хістацца’ (Мат. Гом.) і вагацца. Параўн. рус. провеситься, серб.-харв. ва́гнути узважыць’ і ’прагнуцца’.

Важга́цца2. Гл. важдацца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

sag2 [sæg] v.

1. прагіна́цца, прагіба́цца, правіса́ць;

His shoulders sagged. Ён згорбіўся.

2. звіса́ць, абвіса́ць

3. слабе́ць;

My spirits sagged. У мяне ўпаў настрой.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

угіна́цца

1. (прагінацца) sich begen*, sich krümmen, sich drchbiegen*;

2. (пад цяжарам) sich bugen, sich nederbeugen аддз.

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

uginać się

ugina|ć się

незак. угінацца, прагінацца;

mostek się pod nim uginać się — масток пад ім угінаецца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ды́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае і дыша; незак.

1. Паглынаць спецыяльнымі органамі кісларод, неабходны для жыццядзейнасці арганізма. Дрэвы дыхаюць лісцем, рыбы — жабрамі, чалавек і жывёлы — лёгкімі. // Убіраць і выпускаць паветра лёгкімі, рабіць удых і выдых. Чалавек дыхаў на поўныя грудзі, час ад часу паціраў азяблыя плечы. Шыцік. Коні нашы былі ў мыле, цяжка дыхалі. Якімовіч. // Выпускаць струмень паветра з лёгкіх на каго‑, што‑н.; хукаць. [Мікола] узяў халодныя жончыны рукі і пачаў дыхаць на іх. Новікаў. [Колька] горача дыхаў маці на шчаку, смяяўся, песціўся, не ведаў, як яшчэ выказаць сваю бадзёрасць і дзіцячую бестурботнасць. Кулакоўскі.

2. перан. Вылучаць, распаўсюджваць што‑н. Цёплая ноч поўнілася звонкімі пералівамі салаўіных галасоў, дыхала пахамі траў і кветак. Дудо. Ліпа цвіла і дыхала мёдам. Чыгрынаў. // перан. Выяўляць адзнакі жыцця, дзейнасці. За светлым.. залівам жыў, дыхаў горад — дымам паравозаў, комінаў, параходаў каля прычалаў. Шамякін.

3. перан.; кім-чым. Бачыць у кім‑, чым‑н. мэту свайго існавання; поўнасцю аддавацца каму‑, чаму‑н. Песцяць дачку, псуюць яе. Як жа, адзіная дачка, толькі ёю і дыхаюць. Лынькоў.

4. перан.; чым. Жыць, апіраючыся на што‑н. раней набытае. Чаму навучыўся раней, толькі тым і дыхае.

5. перан. Быць прасякнутым чым‑н., выражаць што‑н. Агнём і полымем замілавання і нянавісці дыхаюць творы Віктара Гюго. Чорны.

6. перан. Разм. Угінацца, прагінацца (пра памост, дрыгву і пад.). От ужо.. [Тварыцкі] сышоў уніз, дзе няма кустоў, дзе сцежка дыхае пад нагамі. Чорны.

•••

Дыхаць на ладан — быць цяжка хворым, пры смерці.

Ледзь дыхаць — тое, што і дыхаць на ладан.

Не дыхаць — маўчаць, стаіўшы дыханне. Крокі і шолах даўно ўжо сціхлі, а хлопцы ўсё яшчэ ляжалі ў сваёй засадзе і не дыхалі. Маўр.

Чым дыхае (дыша) хто — чым цікавіцца, якімі інтарэсамі жыве.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)