Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
user[ˈju:zə]n. спажыве́ц;
library users чытачы́;
a user agentcomput.прагра́мны аге́нт
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ілю́зія, -і, мн. -і, -зій, ж.
1. Скажонае ўяўленне, уражанне, заснаванае на падмане пачуццяў.
Аптычная і.
2.перан. Надзея на што-н., пазбаўленая рэальных падстаў; мара.
Цешыць сябе ілюзіямі.
3.Праграмны нумар ілюзіяніста (спец.).
|| прым.ілюзо́рны, -ая, -ае (да 1 знач.) іілюзі́йны, -ая, -ае (да 3 знач.).
Ілюзорны падман пачуццяў.
Ілюзійная праграма.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ДЭКЛАРА́ЦЫЯ ПРАВО́Ў ЧАЛАВЕ́КА І ГРАМАДЗЯНІ́НА,
праграмны дакумент Французскай рэвалюцыі 1789—99. Прынята Устаноўчым сходам 26.8.1789. Зыходзіла з канцэпцыі нар. суверэнітэту і неад’емных натуральных правоў чалавека, якімі абвяшчаліся свабода асобы, слова, друку, сумлення, роўнасць грамадзян перад законам, іх правы на бяспеку, уласнасць і інш. У 1791 уключана ў франц. канстытуцыю як яе ўступная частка. Дэкларацыя зрабіла значны ўплыў на рэв. рух і паліт. думку краін Еўропы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВАРА́ДЖ (санскр.літар. — сваё кіраванне),
праграмныпаліт. лозунг нац.-вызв. руху Індыі 1-й пал. 20 ст. Дасягненне С. абвешчана ў 1906 канчатковай мэтай Індыйскага нацыянальнага кангрэса (ІНК). Памяркоўныя кангрэсісты разумелі яго як самакіраванне Індыі ў складзе Брыт. імперыі, радыкалы — як поўную незалежнасць краіны. Пункт гледжання апошніх быў ухвалены на сесіі ІНК у Лахоры (1929) у выглядзе лозунга «пурна С.» (поўнага С.), што было дасягнута ў выніку заваявання Індыяй незалежнасці ў 1947.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ДЭКЛАРА́ЦЫЯ (ад лац. declaratio абвяшчэнне),
1) заява аднаго або некалькіх урадаў, паліт. партый, міжнар. або грамадскіх арг-цый, якія даводзяць да ўсеагульнага ведама праграмны акт, важную міжнар. падзею, закон і да т.п.; урачыстае абвяшчэнне агульнапаліт. прынцыпаў.
2) Заява падаткаплацельшчыка і некат. катэгорый дзярж. служачых пра характар і памер даходаў, маёмаснае становішча.
3) Дакумент, які прыкладаецца да грашовых і каштоўных пакетаў, што пасылаюцца поштай за межы краіны.
4) Заява мытні ад асобы, якая перасякае граніцу, пра наяўнасць і колькасць у яе рэчаў, каштоўнасцей, валюты і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«РУ́СКАЯ ПРА́ЎДА» Песцеля, «Руская праўда, ці Запаветная дзяржаўная грамата вялікага народа расійскага, якая з’яўляецца запаветам для ўдасканалення Расіі і змяшчае верны наказ як для народа, так і для часовага вярхоўнага праўлення»,
праграмны дакумент Паўднёвага таварыства дзекабрыстаў. Распрацавана П.І.Песцелем да 1824. Прадугледжвала ліквідацыю прыгону, надзяленне сялян зямлёй пры частковым захаванні памешчыцкага землеўладання, абвяшчэнне Расіі рэспублікай, роўнасць усіх грамадзян перад законам, ліквідацыю саслоўяў, гарантыю грамадз. свабод: слова, друку, сходаў і інш. Паводле «Р.п.», уся паўната заканадаўчай улады ў краіне павінна належаць аднапалатнаму народнаму вечу, выканаўчая ўлада — Дзярж. думе. Упершыню надрукавана ў 1906 П.Е.Шчогалевым.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЭН, Пен (Penn) Уільям (14.10.1644, Лондан — 30.7.1718), англійскі паліт. дзеяч, заснавальнік англ. калоніі Пенсільванія. Вучыўся ў Оксфардзе, дзе далучыўся да квакераў. За пропаведзі квакерскага вучэння зняволены ў Таўэры, дзе ў 1669 напісаў праграмны твор «Ні крыжа, ні кароны». У 1676 заснаваў у зах.ч.англ. калоніі Нью-Джэрсі пасяленне для квакераў і інш. эмігрантаў з Англіі, якіх праследавалі за рэліг. вераванні. У 1681 атрымаў ад англ. караля Карла II Сцюарта хартыю на права валодання значнай тэр. на З ад р. Дэлавэр. На гэтых землях, названых Пенсільваніяй, увёў рэліг. цярпімасць і прыязныя адносіны з індзейцамі. У 1682 заснаваў г. Філадэльфія. З 1684 жыў у Англіі.
праграмны дакумент паўстання 1863—64. Выдадзены 1.2.1863 у выглядзе друкаванага лістка на польск. мове з пячаткай Літ. правінцыяльнага к-та (ЛПК), які абвяшчаў сябе Часовым правінцыяльным урадам Літвы і Беларусі і салідарызаваўся з маніфестам варшаўскага Цэнтр.нац.к-та (ЦНК) ад 22.1.1863. Складаўся з 6 пунктаў, абвяшчаў усіх жыхароў Літвы і Беларусі «свабоднымі, як старапольская шляхта», панскім і дзярж. сялянам абяцаў «на вечныя часы ў поўнае ўладанне, без чыншаў і выкупаў тую зямлю, якую яны мелі да гэтага часу» (п. 2). «За гэта сяляне павінны, як шляхта, бараніць польскі край, грамадзянамі якога з’яўляюцца з сённяшняга дня» (п. 3). Беззямельным за ўдзел у паўстанні абяцаліся надзелы не менш як 3 маргі. Мелася і папярэджанне аб суровым пакаранні тых, хто будзе процідзейнічаць маніфесту.