Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
прагра́мны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да праграмы. Праграмнае кіраванне.// Які адлюстроўвае праграму. У прадмовах да сваіх кніжак і ў праграмных вершах Багушэвіч абгрунтаваў гістарычнай права беларускага народа на сваё нацыянальнае мастацтва.Конан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВІ́ЦЕБСКІ ПОЛІТЭХНІ́ЧНЫ ТЭ́ХНІКУМ.
Засн. ў 1964 у Віцебску. Спецыяльнасці (1996/97 навуч.г.): вытв-сць радыёэлектронных сродкаў; эксплуатацыя прыбораў і апаратаў; мікраэлектроніка; праграмнае забеспячэнне інфарм. тэхналогій; камерц. дзейнасць; менеджмент; маркетынг. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ ТЭ́ХНІКУМ ПРАДПРЫМА́ЛЬНІЦТВА.
Засн. ў 1992 у Мінску. Прымае асоб з базавай і сярэдняй агульнай адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае, на камерцыйнай аснове. Мае падрыхтоўчыя курсы. Спецыяльнасці (2003/04 навуч.г.): банкаўская справа; бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль; камерцыйная дзейнасць; страхавая справа; праграмнае забеспячэнне інфарм. тэхналогій.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАТЭМАТЫ́ЧНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭ́ННЕЭВМ,
сукупнасць алгарытмаў, выліч. метадаў, а таксама праграмных комплексаў, апісанняў і інструкцый па выкарыстанні розных кампанентаў электронных вылічальных машын. Характарызуе матэм. і логікавыя магчымасці ЭВМ. Рэалізуецца апаратнымі, мікрапраграмнымі і праграмнымі сродкамі. Адрозніваюць М.з. агульнае (пастаўляецца разам з машынай) і спецыяльнае (распрацоўваецца карыстальнікам машыны). Агульнае М.з. грунтуецца на аперацыйнай сістэме і комплексах абслугоўвання праграм, спецыяльнае — на праграм пакетах. Гл. таксама Праграмнае забеспячэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́МЕЛЬСКІ МАШЫНАБУДАЎНІ́ЧЫ ТЭ́ХНІКУМ.
Засн. ў Гомелі ў 1955. Спецыяльнасці (1996/97 навуч.г.): металургічныя працэсы і матэрыялаапрацоўка; тэхналогія абсталявання і аўтаматызацыя машынабудавання; праграмнае забеспячэнне інфарм. тэхналогій; тэхн. абслугоўванне тэхнал. абсталявання і сродкаў робататэхнікі ў аўтаматызаванай вытв-сці; эканоміка і кіраванне прадпрыемствам; бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт; электратэхніка. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае, вячэрняе і завочнае. Мае вячэрні філіял пры «Гомсельмашы».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АТРО́ШЧАНКА Алег Аляксандравіч (н. 19.7.1940, г. Рэчыца Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне лесазнаўства. Д-рс.-г.н.(1987), праф. (1989). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1962), працуе ў ім. Навук. працы па лясной таксацыі, імітацыйным мадэляванні і геаінфармацыйных сістэмах у лясной гаспадарцы. Распрацаваў кірункі камп’ютэрызацыі, праграмнае забеспячэнне па стварэнні аўтаматызаванай сістэмы ўліку лясной гаспадаркі Беларусі.
Тв.:
Научно-технические достижения в лесоустройстве за рубежом и их использование в Белоруссии. Мн., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ ТЭ́ХНІКУМ БІ́ЗНЕСУ І ПРА́ВА.
Засн. ў 1995 у Мінску. Мае філіялы ў Брэсце, Гродне і Вілейцы; аддзяленні: юрыд. і эканоміка-бухгалтарскае; інфарматыкі і камерцыйнай дзейнасці; завочнае. Рыхтуе юрыстаў, бухгалтараў, тэхнікаў-эканамістаў, таваразнаўцаў, тэхнікаў-праграмістаў. Прымае асоб з базавай і сярэдняй агульнай адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае, на камерцыйнай аснове. Спецыяльнасці (2003/04 навуч.г.): правазнаўства; бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль; эканоміка і арганізацыя вытв-сці; камерцыйная дзейнасць; праграмнае забеспячэнне інфарм. тэхналогій.