прагі́б, -у, м.

1. гл. прагнуцца, прагнуць.

2. мн. -ы, -аў. Прагнутае месца.

Трэшчына ў прагібе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прадушы́цца¹, 1 і 2 ас. не ўжыв., -у́шыцца; зак.

Прагнуцца, праламацца пад цяжарам чаго-н.

Чамадан прадушыўся.

|| незак. праду́швацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папрагіна́цца, ‑аецца; зак.

Прагнуцца — пра ўсё, многае. Маснічыны папрагіналіся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прагіба́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прагнуцца.

2. Зал. да прагібаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прагіна́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прагнуцца.

2. Зал. да прагінаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прагіба́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прагібаць — прагнуць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. прагібацца — прагнуцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прагіна́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прагінаць — прагнуць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. прагінацца — прагнуцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

увагну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прагнуцца ўнутр, утварыўшы паглыбленне.

2. Сагнуцца пад цяжарам чаго-н.; згорбіцца.

|| незак. угіна́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прадушы́цца 1, ‑душыцца; зак.

Прагнуцца, праламацца пад цяжарам чаго‑н.

прадушы́цца 2, ‑душуся, ‑душышся, ‑душыцца; зак.

Разм. Прасякнуцца, насыціцца духамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праві́снуць, ‑не; пр. правіс, ‑ла; зак.

Апусціцца, прагнуцца пад цяжарам. Правады правіслі. □ Замест страхі над галавою правісла сетка з крокваў і лат. Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)