расстано́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

1. гл. расставіць.

2. Р мн.о́вак. Парадак, паслядоўнасць у размяшчэнні чаго-н.

Правільная р. знакаў прыпынку.

3. Р мн.о́вак. Кароткая паўза пры размове, пры выкананні чаго-н.

Чытаць верш з расстаноўкай.

|| прым. расстано́вачны, -ая, -ае (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

усяме́рны, ‑ая, ‑ае.

Які ажыццяўляецца ўсімі мерамі, усімі спосабамі, сродкамі. Правільная палітыка нашай камуністычнай партыі, — гаварыў Кастусь, — палітыка ўсямернага развіцця індустрыі і калектывізацыі сельскай гаспадаркі — апраўдала сябе выдатна. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

калектывіза́цыя, ‑і, ж.

Аб’яднанне дробных сялянскіх гаспадарак у буйныя сацыялістычныя гаспадаркі — калгасы. Правільная палітыка нашай камуністычнай партыі, — гаварыў Кастусь, — палітыка .. развіцця індустрыі і калектывізацыі сельскай гаспадаркі — апраўдала сябе выдатна. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КАТАПА́ХІ (Cotopaxi),

дзеючы вулкан у Андах Эквадора, каля зах. падножжа Усх. Кардыльеры. Выш. 5897 м. Правільная канічная форма; памеры кратэра 550×800 м, глыб. 450 м. Складзены з андэзітаў. Вышэй за 4700 м укрыты шматгадовымі снягамі. Апошняе вывяржэнне ў 1976. Нац. парк Катапахі (пл. 34 тыс. га, засн. ў 1975). 50 км на Пн ад К. — г. Кіта, сталіца Эквадора.

т. 8, с. 171

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пастано́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

1. гл. ставіць.

2. Становішча, манера трымаць якую-н. частку цела.

Правільная п. ног.

3. Спосаб рабіць што-н., арганізацыя чаго-н.

П. музычнай адукацыі ў школах.

4. Р мн.о́вак. Тое, што і спектакль.

Тэатральная п.

|| прым. пастано́вачны, -ая, -ае (да 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПРЫ́ЗМА (грэч. prisma),

мнагаграннік, 2 грані якога (асновы П.) — роўныя многавугольнікі з адпаведна паралельнымі старанамі, а іншыя грані (бакавыя) — паралелаграмы.

У залежнасці ад колькасці бакавых граней П. бываюць 3-, 4-, 5-гранныя і г.д. Прыклады П.: прамая П. (бакавыя грані перпендыкулярныя аснове), правільная П. (прамая П., аснова якой — правільны многавугольнік), паралелепіпед. Аб’ём П. роўны здабытку плошчы асновы на вышыню (адлегласць паміж асновамі П.).

Прызма: 1 — прамая трохвугольная; 2 — нахіленая шасцівугольная.

т. 13, с. 66

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

фігура́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае многа фігур (у 10 знач.), характарызуецца наяўнасцю фігур; напышлівы. Фігуральная мова.

2. Алегарычны, вобразны. Фігуральны зварот. □ Думка гэта правільная не ў літаратурным, а ў фігуральным яе сэнсе. Перкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БЛО́ШКІ, земляныя блохі,

блашакі (Alticinae, Halticinae),

падсямейства жукоў сям. лістаедаў. У сусв. фауне больш за 7 тыс. відаў, пашыраных усюды. На Беларусі больш за 80 відаў.

Даўж. цела 1,5—5 мм. Заднія ногі скакальныя. Яйцы адкладваюць у глебу, радзей на расліны. Лічынкі развіваюцца ў глебе пераважна на каранях, радзей на сцёблах або лісці кармавых раслін. Акукліваюцца ў глебе. Дарослыя блошкі раслінаедныя, кормяцца зялёнымі ч. раслін, зрэдку генератыўнымі органамі. Шкоднікі. Меры барацьбы: знішчэнне пустазелля, правільная агратэхніка, апрацоўка інсектыцыдамі.

Блошкі: 1 — залацістая; 2 — хвалістая; 3 — светланогая; 4 — выемчатая.

т. 3, с. 196

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПІФАГО́РА ТЭАРЭ́МА,

тэарэма элементарнай геаметрыі, што вызначае сувязь паміж даўжынямі старон прамавугольнага трохвугольніка: квадрат гіпатэнузы роўны суме квадратаў катэтаў. Правільная і тэарэма, адваротнай П.т.: калі квадрат стараны трохвугольніка роўны суме квадратаў дзвюх інш. яго старон, тады гэты трохвугольнік прамавугольны.

Мяркуюць, што П.т. была вядома да Піфагора, але яму прыпісваюць доказ гэтай тэарэмы ў агульным выглядае. У першапачатковай форме вызначала суадносіны паміж адпаведнымі плошчамі: квадрат, пабудаваны на гіпатэнузе, роўнавялікі суме квадратаў пабудаваных на катэтах. У матэм. запісе: c​2 = a​2 + b​2.

Да арт. Піфагора тэарэма.

т. 12, с. 393

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

здаро́ўе, -я, н.

1. Правільная, нармальная дзейнасць арганізма.

Берагчы з.

Адбіцца на здароўі.

Стан здароўя.

2. Той або іншы стан арганізма.

Моцнае, слабае з.

Як з.? За ваша з. (зварот да таго, за каго паднімаюць тост). На з. (выраз добрага пажадання ў знач. калі ласка).

|| памянш.ласк. здаро́ўечка, -а, н.

Добрага Вам здароўечка (пажаданне пры развітанні або прывітанне пры сустрэчы).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)