Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
падда́нства, ‑а, н.
Прыналежнасць грамадзянін да пэўнай дзяржавы, паняцце ўласцівае феадальнаму і буржуазнаму праву. //Уст. Падпарадкаванне каму‑н. Быць у поўным падданстве.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
душната́, ‑ы, ДМ ‑наце, ж.
Разм. Тое, што і духата. Васіль жа па праву госця сягоння амаль нічога не рабіў, таму не адчуваў і асаблівай душнаты.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДЗЯРЖА́ЎЦА,
службовая асоба ў ВКЛ, кіраўнік, часовы ўладальнік дзярж. маёнтка — дзяржавы. Да 16 ст. называўся намеснікам або цівуном. Прызначаўся вял. князем з шляхты, звычайна пажыццёва. Выконваў гасп., адм.-судовыя функцыі, збіраў падаткі, наглядаў за станам і рамонтам гасп. пабудоў, ваен. умацаванняў, адказваў за забеспячэнне гаспадаркі рабочай сілай. Судзіў велікакняжацкіх сялян, мяшчан, якія не падлягалі магдэбургскаму праву, шляхту (да 1564). З 16 ст. пашырылася практыка аддачы дзяржавы Дз. «ў заставу» за пэўную суму грошай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУ́ХТА ((Puchta) Георг Фрыдрых) (31.8.1798, г. Кадальцбург, Германія — 8.1.1846),
нямецкі юрыст, паслядоўнік Ф.К.Савіньі, прадстаўнік гістарычнай школы права. Выкладаў права ва ун-тах Германіі, да канца жыцця быў праф. Берлінскага ун-та, дзярж. саветнікам і членам камісіі па рэформе заканадаўства Прусіі. Працы П. прысвечаны гісторыі рымскага права, а таксама цывільнаму і звычаёваму праву. Дзяржаву і права разглядаў як параджэнне містычнага «народнага духу», асн. задачу юрыстаў бачыў у пагадненні права з «развіццём народа», перасцерагаў супраць «раптоўнага» (рэвалюцыйнага) абнаўлення феад. заканадаўства Германіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гвардзе́ец, ‑дзейца, м.
Ваенны, які служыць у гвардыі. Мужна біліся нашы гвардзейцы, але танкі [ворага] рваліся наперад.Гурскі.//перан.; чаго. Звычайна пра перадавіка вытворчасці. Радуюць самі людзі, якіх сёння па праву называюць гвардзейцамі пяцігодкі.«Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
справядлі́вапрысл. gerécht; begründet; mit Recht; zu Recht (паправу); recht und bíllig;
справядлі́ва патрабава́ць zu Recht fórdern
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
рамані́ст2
(ад лац. romanus = рымскі)
1) спецыяліст па мовах і літаратурах раманскіх народаў;
2) юрыст, спецыяліст па рымскаму праву.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
рамані́ст1, ‑а, М ‑сце, м.
Пісьменнік, аўтар раманаў. Раман «Вайна пад стрэхамі» сведчыць аб высокім майстэрстве маладога раманіста.Дзюбайла.
рамані́ст2, ‑а, М ‑сце, м.
1. Спецыяліст па раманістыцы 2.
2. Юрыст, спецыяліст па рымскаму праву.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фукс, ‑у, м.
1. У більярднай гульні — выпадкова ўдачны ўдар па шары. //Разм.уст. Выпадковасць, нечаканасць. У гонках мог атрымацца фукс.
2.узнач.прысл.фу́ксам. Разм. Выпадкова, без усякіх падстаў, не па праву. Прайсці фуксам у тэатр.
[Ням. Fuchs.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)