ПРЭРАГАТЫ́ВА (лац. praerogativa ад praerogativus запрошаны першым, першы, хто падае голас),
выключнае права, якое належыць якому-н. дзярж. органу або службовай асобе. Напр., парламенту прымаць законы, суду вяршыць правасуддзе, кіраўніку дзяржавы ажыццяўляць акты памілавання, узнагароджання і г.д.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЎТС, Боўтс (Bouts) Дзірк (Ц’еры; каля 1415, г. Харлем, Нідэрланды — 6.5.1475), нідэрландскі жывапісец. Выкарыстоўваючы традыцыі Рагіра ван дэр Вейдэна і Я. ван Эйка, імкнуўся да пераканаўчасці і трапнасці дэталяў, вытанчанасці і маляўнічай дэкаратыўнасці жывапісу (алтар «Таямнічасць прычасця», 1464—67, абраз «Пакуты Святога Эразма...», 1466, дыптых «Правасуддзе Атона III», 1475, карціна «Пекла» і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕМІ́ДА, Тэміда, Тэміс,
у старажытнагрэчаскай рэлігіі і міфалогіі багіня правасуддзя, тытаніда (гл.Тытаны). Лічылася дачкой Урана і Геі, другой законнай жонкай Зеўса. Паводле адной з версій міфа, Ф. — маці Праметэя. Стараж. жывапіс і скульптура паказвалі Ф. жанчынай з павязкай на вачах (сімвал непрадузятасці), з рогам багацця і шалямі ў руках. У пераносным сэнсе «Ф.», «шалі Ф.» — справядлівае правасуддзе, закон.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
юсты́цыя
(лац. iustitia = справядлівасць)
1) правасуддзе, судаводства;
2) сістэма судовых устаноў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
фемі́да
(гр. Themis, -idos = імя багіні правасуддзя ў старажытнагрэчаскай міфалогіі)
перан.правасуддзе.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КАПТУРО́ВЫ СУД,
часовы надзвычайны суд у Рэчы Паспалітай па разгляду тэрміновых спраў у часы бескаралеўя. Са смерцю манарха звычайныя суды, якія ажыццяўлялі правасуддзе імем караля, спынялі сваю дзейнасць (акрамя гродскіх). Упершыню К.с. створаны канфедэрацыяй шляхты пасля смерці Жыгімонта II у 1572. Стафан Баторый прызнаў К.с. і зацвердзіў іх пастановы (выракі). Пасля яго смерці ў 1586 малапольская шляхта выбрала каптуровых суддзяў у асобе ваявод. Іх зацвердзіў Варшаўскі канвакацыйны сейм 1587, які дазволіў выбраць К.с. ва ўсіх ваяводствах, у т. л. ў ВКЛ. Практыку ўтварэння К.с. скасаваў сейм 1768.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
sprawiedliwość
sprawiedliwoś|ć
ж.
1. справядлівасць;
2.правасуддзе;
wymiar ~ci — правасуддзе;
ministerstwo ~ci — міністэрства юстыцыі;
oddać komu ~ć — аддаць каму належнае
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
фемі́да
(гр. Themis, -idos = імя багіні правасуддзя ў старажытнарымскай міфалогіі)
перан.правасуддзе.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ПРАТЭКТАРА́Т (ад лац. protektor абаронца, заступнік),
форма залежнасці адной дзяржавы ад другой. Пры П. фармальна захоўвалася бачнасць дзяржаўнасці, але за пратэктарам прызнаваліся шырокія правы і паўнамоцтвы на ўмяшанне ва ўнутр. справы дзяржавы, якая пратэжыруецца. Пратэктар, як правіла, прысвойваў сабе многія сферы дзярж. дзейнасці: знешнія зносіны, вярх.ваен. камандаванне, правасуддзе, збіранне некаторых падаткаў і інш. Усе гэтыя функцыі кіравання былі падсправаздачныя рэзідэнту пратэктара. П. быў этапам на шляху ўстанаўлення каланіяльнага панавання ў дзяржавах, супраціўленне якіх каланізатарам не ўдавалася адразу і поўнасцю пераадолець. Напр., у Мадагаскары П. 1885—96 папярэднічаў устанаўленню Францыяй там свайго каланіяльнага панавання; японскі П., устаноўлены ў Карэі ў 1905, папярэднічаў яе анексіі ў 1910. Нацысцкая Германія ўстанавіла свой П. у Чэхіі і Маравіі пасля таго, як акупіравала іх. У канцы 20 ст. П., як і любая форма каланіяльнай залежнасці, не існуе.