абвалачы́, -лаку́, -лачэ́ш, -лачэ́; -лачо́м, -лачаце́, -лаку́ць; -ло́к, -лакла́, -лакло́; -лачы́; -ло́чаны; зак., каго-што.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Ахутаць, пакрыць сабой з усіх бакоў, зацягнуць.

Хмары абвалаклі ўсё неба.

2. Правалачы, працягнуць каго-, што-н. вакол чаго-н.

А. вакол хаты.

|| незак. абвалака́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і абвала́кваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пра... 1, прыстаўка.

1. Ужываецца для ўтварэння дзеясловаў і абазначае: а) пранікненне праз прадмет, прабіванне яго, утварэнне адтуліны і пад., напрыклад: прагрызці, праламаць, пранізаць, прапаліць, прапхнуць, прарэзаць, прастрэліць, прасунуць, праціснуць, прадзіравіць, праглянуць, працячы, прамесці, прастрыгчы; б) рух у прасторы міма прадмета, напрыклад: прабегчы, правалачы, правесці, праляцець, праскочыць; в) паўнату дзеяння, пашырэнне дзеяння на ўвесь прадмет, напрыклад: праварыць, прагрэць, пракіпець, прасеяць, прагоркнуць, прахарчаваць; г) закончанасць дзеяння, якое працягвалася некаторы час, запаўненне дзеяннем пэўнага прамежку часу, напрыклад: прабегаць, праараць, праспаць; д) дзеянне, у выніку якога нанесена шкода, страта, напрыклад: празяваць, прайграць, прагандлявацца; е) (з часціцай ‑ся/‑ца і без яе) выяўленне чаго‑н., напрыклад: прагаварыцца, прабалбатаць.

2. Ужываецца пры ўтварэнні назоўнікаў і прыметнікаў, якія абазначаюць: а) асоб паводле ўзыходнай (або сыходнай) лініі прамых ступеней сваяцтва, напрыклад: прадзед, прабабка, праўнук, праўнучка; б) першапачатковасць, найбольшую старажытнасць, напрыклад: прарадзіма, прамова (лінгв.), праславянскі; в) самую высокую ступень якасці, напрыклад: прамудры, праславуты.

пра... 2, прыстаўка (гістарычна ўзыходзіць да прэфікса про).

Ужываецца пры ўтварэнні назоўнікаў і прыметнікаў і ўказвае на блізкасць да таго або на агульнасць з тым, што абазначана ўтваральнай асновай ці на ніжэйшую, больш раннюю, папярэднюю ступень таго, аб чым сказана ва ўтваральнай аснове, напрыклад: прафашыст, праконсул, правобраз, праамерыканскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)