прабле́мны, ‑ая, ‑ае.

Прысвечаны вырашэнню якой‑н. праблемы. Праблемныя пытанні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папулі́зм, -у, м. (кніжн.).

Грамадскі рух (з канца 19 ст.), які апелюе непасрэдна да шырокіх мас і сцвярджае, што яны самі, маючы моцнага лідара, здольны вырашаць свае сацыяльныя праблемы.

|| прым. папулі́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

павыраша́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Вырашыць усё, многае. Павырашаць усе праблемы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

біяні́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да біёнікі, ажыццяўляецца на яе аснове. Біянічныя праблемы, даследаванні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экзабіяло́гія, ‑і, ж.

Навуковая галіна, якая вывучае праблемы, звязаныя з магчымасцю існавання незямных форм жыцця.

[Ад грэч. éxō і слова біялогія.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

астрабата́ніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.

Раздзел астрабіялогіі, які вывучае біялагічныя праблемы існавання расліннасці на іншых планетах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

буйнамашта́бны, ‑ая, ‑ае.

Буйнага маштабу. Буйнамаштабная карта. // перан. Вялікага памеру, аб’ёму, шырокага ахопу. Буйнамаштабная вытворчасць. Буйнамаштабныя праблемы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стылі́стыка ж. стили́стика;

с. літарату́рнай мо́вы — стили́стика литерату́рного языка́;

прабле́мы ~кі — пробле́мы стили́стики

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гуманіта́рны, -ая, -ае.

1. Звернуты да асобы чалавека, да яго правоў і інтарэсаў.

Гуманітарныя праблемы.

2. Аб навуках: які звязаны з вывучэннем грамадства, культуры і гісторыі народа ў адрозненне ад прыродазнаўчых і тэхнічных навук.

Гуманітарная адукацыя.

|| наз. гуманіта́рнасць, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

saved by the bell

своечасо́ва пазьбе́гнуць прабле́мы

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)