тамбуры́н, ‑а, м.

1. Ударны народны музычны інструмент, род бубна (пашыраны на поўдні Еўропы).

2. Барабан з падоўжаным корпусам (пашыраны на поўдні Францыі, у Правансе).

[Іт. tamburino.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тара́нтул, ‑а, м.

Ядавіты павук, пашыраны галоўным чынам на поўдні Еўропы.

[Іт. tarantola.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чума́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (уст.).

Возчык і гандляр ва Украіне і на поўдні Расіі, які перавозіў на валах соль, рыбу і іншыя тавары.

|| прым. чума́цкі, -ая, -ае.

Ч. абоз.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гатэнто́ты, -аў, адз.о́т, -а, м.

Народнасць, якая жыве на поўдні Афрыкі (сучасная Намібія) і размаўляе на мове нама.

|| ж. гатэнто́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. гатэнто́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жаўтабру́х, ‑а, м.

Вялікая змяя сямейства вужоў, якая водзіцца на поўдні; жаўтабрухі полаз.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

winter2 [ˈwɪntə] v. зімава́ць, право́дзіць зіму́;

the birds wintering in the south пту́шкі, які́я зіму́юць на по́ўдні

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

пабыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак.

1. Паездзіць, пахадзіць (па многіх месцах).

П. на Каўказе і ў Крыме.

2. Пабыць, пажыць дзе-н.

П. на поўдні.

3. Зайсці куды-н., наведаць каго-, што-н.

П. у бацькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

манга́л, ‑а, м.

Жароўня на ножках; маленькі ачаг (на Поўдні і Усходзе). На мангале сквірчэлі шашлыкі.

[Тур. mangal.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

та́ты, -аў, адз. тат, -а, М та́це, м.

Народнасць іранскай моўнай групы, якая жыве ў прыкаспійскай частцы Азербайджана і на поўдні Дагестана.

|| ж. та́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. та́цкі, -ая, -ае.

Тацкая мова.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гайдама́ччына, ‑ы, ж.

Паўстанскі рух на Правабярэжнай Украіне і поўдні Беларусі супраць польска-шляхецкага прыгнёту ў 18 ст.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)